В СВК «Свитязянка-2003» провели День здоровья

Источник материала:  

На мінулым тыдні адна з раніц для аграрыяў СВК “Свіцязянка-2003” распачалася з карыснай і актуальнай інфармацыі, якая датычылася ўсіх і кожнага. З самага ранку на мехмайстэрнях гаспадаркі прайшоў Дзень здароўя, падчас якога спецыялісты Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі закранулі важныя пытанні прафілактыкі захворванняў і здаровага ладу жыцця.

В СВК «Свитязянка-2003» провели День здоровья

Адным з першых з карыснымі парадамі да работнікаў гаспадаркі звярнуўся загадчык Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Мікалай Іванавіч Клімко, які нагадаў усім прысутным аб неабходнасці кантраляваць свой артэрыяльны ціск.

– 130/80 – аптымальныя лічбы артэрыяльнага ціску згодна з сучаснымі нормамі, – адзначыў Мікалай Клімко. – Калі гэты паказчык вашага здароўя павялічаны, ні ў якім разе не займайцеся самалячэннем. Абавязкова звяртайцеся да ўрача, які правільна вызначыць дазіроўку неабходных лекаў. Для работнікаў сельгаспрадпрыемстваў раёна застаюцца актуальнымі захворванні апорна-рухальнага апарату, што звязана ў першую чаргу са статыстычнай нагрузкай на ўвесь арганізм падчас працы на сельскагаспадарчай тэхніцы.

В СВК «Свитязянка-2003» провели День здоровья

– За 7 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Карэліцкага раёна зарэгістравана 8 выпадкаў шаленства, – адзначыла валеолаг Карэліцкай райЦГЭ Людміла Іванаўна Валасевіч, якая расказала ўсім прысутным аб небяспецы кантактаў з хворымі жывёламі. – Калі вас пакусаў сабака, у той жа дзень абавязкова звяртайцеся ў медыцынскую ўстанову за неабходнай дапамогай.

В СВК «Свитязянка-2003» провели День здоровья

Праведзены Дзень здароўя ў СВК “Свіцязянка-2003” супаў з праваслаўным святам Мядовы Спас. Менавіта таму выступленне памочніка ўрача-гігіеніста Вольгі Аляксандраўны Гіга было поўнасцю прысвечана карысным уласцівасцям мёда і неабходнасці яго ўжывання.

– Мёд – сапраўдная панацэя для здароўя чалавека, бо ён умацоўвае імунітэт і паляпшае мазгавую актыўнасць, аказвае бактэрыцыднае ўздзеянне, лечыць раны і апёкі, – адзначыла Вольга Гіга. – Ужыванне адной – дзвюх сталовых лыжак мёду штодзень дастаткова, каб забяспечыць арганізм чалавека амаль усімі неабходнымі мікраэлементамі.

В СВК «Свитязянка-2003» провели День здоровья

Падчас сустрэчы са спецыялістамі райЦГЭ работнікі сельгаспрадпрыемства не толькі пачулі вялікую колькасць карыснай інфармацыі, але, запоўніўшы прапанаваныя анкеты, змаглі адказаць на важнае для кожнага пытанне: “Ці дастаткова ўвагі я ўдзяляю свайму здароўю?”

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←С начала мая в области по поводу укусов клещей обратились 4603 человек, в том числе вчера, 30 августа, – 8 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика