Кляшчы актыўнасці не зніжаюць
Першыя выпадкі ўкусаў кляшчоў на Крычаўшчыне былі зарэгістраваны яшчэ ў красавіку. Іх актыўнасць не зніжаецца. На пачатак чэрвеня да спецыялістаў звярнуліся 38 чалавек, сярод якіх ёсць і дзеці. Як адзначылі ў аддзеле эпідэміялогіі райЦГЭ, людзі пайшлі ў лес, паехалі на дачы, у вёскі, а там рызыка падчапіць паразіта самая вялікая. Каб паход на прыроду не абярнуўся паездкай у бальніцу, варта прытрымлівацца мер аховы. Калі ж засцерагчыся ад паразіта не ўдалося, трэба звярнуцца ў паліклініку да хірурга ці, у выхадны дзень, у прыёмны пакой бальніцы. Пацярпеўшаму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Спецыялісты раяць як мага хутчэй звярнуцца ў паліклініку, каб выдаліць паразіта. Так змяншаецца рызыка інфіцыравання і развіцця захворванняў, якія пераносяць кляшчы. Калі праз нейкі час пасля ўкусу вы сталі дрэнна сябе адчуваць ці вобласць раны пачырванела, неадкладна звярніцеся да ўрача!
Анжэліка Саўчанка.