Шаркаўшчынскія медыкі занялі 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю

Источник материала:  

Шаркаўшчынскія медыкі занялі 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыюАхову самага дарагога, што ёсць у чалавека — яго жыцця і здароўя — забяспечваюць медыцынскія работнікі, якія заўтра, 17 чэрвеня, адзначаць сваё прафесійнае свята. Паўсядзённы клопат пра здароўе грамадзян, прадухіленне захворванняў, вяртанне хворых да паўсядзённага жыцця — прафесійны абавязак медыцынскіх работнікаў, які яны імкнуцца выконваць шчыра, добрасумленна і прафесійна. Медыкі нясуць адказнасць за кожнага чалавека з моманту яго з’яўлення на свет і на працягу ўсяго жыцця дораць кожнаму з нас здароўе і добрае самаадчуванне. На варце здароўя шаркаўчан — калектыў Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Зусім нядаўна нашы медыкі заваявалі яшчэ адну перамогу — 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю па выніках работы за мінулы год сярод устаноў невытворчай галіны.

Як адзначыла старшыня прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай  раённай бальніцы Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак, у складзе прафсаюзнай арганізацыі медустановы — усе 392 работнікі, што складае 100 працэнтаў калектыву, і гэта станоўчая тэндэнцыя ўступлення ў прафсаюз захоўваецца вось ужо на працягу 10 гадоў.

На сённяшні дзень у Шаркаўшчынскай ЦРБ працуюць 35 урачоў, 165 сярэдніх медработнікаў, 192 прадстаўнікі малодшага і іншага персаналу.

У мінулым годзе на сваё першае працоўнае месца прыбылі 15 маладых спецыялістаў, з іх 2 урачы і 13 сярэдніх медработнікаў. Дзякуючы ўсебаковай падтрымцы кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы паспяхова рэалізуюцца многія задачы і планы, у аснове якіх — клопат пра жыццё і здароўе шаркаўчан.

Лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2017” у гэтым годзе стала ўрач-эндакрынолаг цэнтральнай раённай бальніцы Зінаіда Сяргееўна Сакаловіч. Імя ўрача анестэзіёлага-рэаніматолага Аляксандра Васільевіча Цішонка па выніках работы за мінулы год занесена на раённую Дошку гонару. А ўрач-неўролаг Галіна Эдуардаўна Ткачонак узнагароджана Падзячным пісьмом Віцебскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя ўрачоў”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика