На старт запрашаюцца ветэраны
Аргкамітэтам распрацавана палажэнне пра правядзенне першай раённай спартакіяды сярод ветэранаў.
У праграме яе мяркуецца правядзенне спаборніцтваў па шасці відах спорту: настольным тэнісе, дартсе, шахматах, шашках, стральбе з пнеўматычнай зброі (у гэтых відах прымаюць удзел па адным мужчыну і адной жанчыне), більярдзе (мужчына).
Усяго склад каманды – 11 спартсменаў і прадстаўнік. Узрост удзельнікаў – 60 гадоў і старэй – у мужчын, 55 гадоў і старэй – у жанчын.
Спаборніцтвы асабістыя, таму прыняць удзел у іх могуць усе жадаючыя, па заяве з допускам урача. Дарэчы, падвядзенне вынікаў будзе весціся толькі ў асабістым заліку – сярод мужчын і жанчын.
Спартакіяда адбудзецца 7 мая ў фізкультурна-аздараўленчай зале і будзе прыўрочана да 73-й гадавіны Перамогі.
Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.
Па выніках іх будзе складзена раённая зборная, якая прыме ўдзел у аналагічнай спартакіядзе ў Гомелі, запланаванай на 11-12 мая.
Пытанні па тэлефоне 5-47-85 (ФСК “Ураджай”).
Аляксей КАЮКАЛА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.