Прачнуліся і кусаюцца

Источник материала:  

Першыя ўкусы кляшчоў былі зарэгістраваны яшчэ ў лютым, у пачатку сакавіка на Брэстчыне і Гродзеншчыне ад іх пацярпелі ўжо восем чалавек.

— У гэтым годзе з-за цёплага надвор’я сезон актыўнасці кляшчоў змясціўся на пачатак красавіка, — кажа Андрэй Ведзянькоў, урач-паразітолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. — Зарэгістравана ўжо некалькі дзясяткаў выпадкаў укусаў. Таму тым, хто збіраецца ў лес, я раю апранаць адзенне, якое шчыльна прылягае да цела, штаны запраўляць у абутак або шкарпэткі, не забываць пра галаўны ўбор. Перад выхадам таксама пажадана выкарыстаць сродак супраць паразітаў.

←Смартфон признали главным врагом хорошего зрения!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика