Аклад з «чацвярцінкай» і адданасць вёсцы
— Цяпер, напэўна, не адважылася б, а тады была маладзейшая, смялейшая, — гаворыць Людміла. — Але ў вёсцы, як бачыце, усё роўна засталася, хаця пасля заканчэння Віцебскага медінстытута прапаноўвалі месцы і ў абласной бальніцы, і ў Магілёве, і ў Наваполацку, адкуль муж.
Мнюцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, дзе стала гаспадыняй Саўчанка больш за два дзясяткі гадоў таму, змянілася з адкрыццём аграгарадка. Будынак абшылі сайдынгам, а ўнутры зрабілі еўрарамонт, абсталявалі шэсць кабінетаў. Ёсць дзённы стацыянар, дзе ў мінулым годзе паправілі здароўе сто чалавек.
Абслугоўвае амбулаторыя каля сарака вёсак з насельніцтвам амаль у дзве тысячы чалавек. Трэць з іх — пенсіянеры. І паўтары сотні — адзінокія людзі. З апошнімі якраз найбольш пытанняў.
— І праблема часта нават не ў аказанні медыцынскай дапамогі, выпісванні лекаў, — даводзіць Людміла, — а проста ў неабходнасці пагаварыць з чалавекам. Яны раскажуць і пра родзічаў, і маладосць успомняць, як цяжка жылося і працавалася. Недахоп зносін людзі гэтыя хочуць атрымаць ад нас, медыкаў.
Жыве Людміла з мужам Аляксандрам ў асабняку, які выдзеліла гаспадарка яшчэ ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя і які яны паспелі прыватызаваць і адрамантаваць. Зарплата ў сельскага доктара — пяць— пяць з паловай мільёнаў рублёў у месяц. Праўда, як яна сама заўважае, аклад з «чацвярцінкай» складае ўсяго 1 мільён 580 тысяч рублёў. Астатняе — надбаўкі за стаж, катэгорыю, інтэнсіўнасць працы і іншае. У маладых урачоў заробкі намнога ніжэйшыя, у сярэднім 3— 3,5 мільёна рублёў.
Саўчанкі маюць невялікую падсобную гаспадарку і 35 сотак зямлі. Вырошчваюць гародніну, ячмень. А яшчэ вакол дома шмат кветак, як, між іншым, і ў самой амбулаторыі. Сын Саўчанкаў, Павел, пайшоў па слядах маці. Ён — студэнт чацвёртага курса Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
В ТЕМУ
ТАРИФНЫЕ оклады работников системы здравоохранения Витебской области с февраля повышены на 13 процентов. Об этом сообщил на заседании коллегии начальник управления здравоохранения облисполкома Юрий ДЕРКАЧ, передает БЕЛТА.
По словам начальника управления, повысить зарплату работникам отрасли стало возможным за счет проведения в системе здравоохранения региона оптимизации по различным направлениям, а также развития внебюджетной деятельности. Так, по оперативным данным, за счет внебюджетной деятельности в 2013 году привлечено 266 млрд. рублей, что составило 10,5 процента от бюджетного финансирования.
Юрий Деркач отметил, что по состоянию на 1 января 2014 года в Витебской области работает 5,6 тыс. врачей. В целях обеспечения медицинскими кадрами в 2013 году было распределено 255 выпускников, что позволило обеспечить укомплектованность врачебными кадрами до 97,2 процента при коэффициенте совместительства врачебных должностей 1,4. При этом за последние три года обеспеченность врачами увеличилась в регионе с 43,6 до 45,9 на 10 тыс. населения, коэффициент текучести кадров снизился с 9,8 до 5,5.
Средняя заработная плата по отрасли за 2013 год составила в области 3,8 млн., врачей — 6,4 млн., средних медицинских работников — около 3,8 млн. рублей.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота аўтара