Каб доўга і добра бачыць, сачыце за ўнутрывочным ціскам

Источник материала:  
07.02.2013 11:10 — Новости Здоровья

Каб доўга і добра бачыць, сачыце за ўнутрывочным ціскам

Звязда
Каб доўга і добра бачыць, сачыце за ўнутрывочным ціскам
Галоўнай прычынай слепаты ў свеце з'яўляецца такое хранічнае прагрэсуючае захворванне вачэй, як глаўкома. Яно праяўляецца павышэннем унутрывочнага ціску і прыводзіць да незваротнай страты зроку. Пасля 40 гадоў рэкамендуецца рэгулярна, раз у год, наведваць афтальмолага і правяраць узровень унутрывочнага ціску.

Паводле слоў урача-афтальмолага 3-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі г. Мінска Вольгі Анікіец, фактарамі рызыкі з'яўляюцца спадчыннасць, артэрыяльная гіпер- і гіпатэнзія, вегетасасудзістая дыстанія, мігрэнь і г.д. Значэнне маюць і так званыя фактары-правакатары: нервовыя стрэсы, стомленасць, расшырэнне зрэнкі, паніжэнне агульнага ціску.

У большасці выпадкаў захворванне пачынаецца бессімптомна, пасля з'яўляюцца дэфекты поля зроку, некаторыя фрагменты выпадаюць з агульнай карціны. Паступова дэфекты нарастаюць. Раннія прызначэнні правільнага лячэння могуць прытармазіць захворванне, але гэта магчыма пры строгім выкананні ўрачэбных рэкамендацый і адсутнасці перапынкаў у лячэнні. Лячэнне складаецца з медыкаментознай тэрапіі і хірургічнага ўмяшання. Лекі зніжаюць вочны ціск. Магчымыя камбінацыі прэпаратаў з рознымі механізмамі дзеяння. Урач рэгулярна адсочвае лічбы ціску і іншыя параметры. Калі вочны ціск, нягледзячы на лячэнне, павышаецца звыш 25 мм ртутнага слупка, значыць, патрабуецца лазерная або хірургічная аперацыя.

З дыягназам глаўкомы неабходна прытрымлівацца наступных правілаў:

1. Працаваць можна столькі, колькі дазваляе здароўе. Нельга надта стамляцца. Фізічныя і нервовыя перагрузкі проціпаказаны. Неабходна вучыцца пазбаўляцца стрэсаў, займацца прафілактыкай прастудных захворванняў, сачыць за ўзроўнем артэрыяльнага ціску.

2. Дача павінна стаць месцам адпачынку. Можна хіба збіраць ягады і рабіць хатнія нарыхтоўкі.

3. Хворым з закрытавугольнай глаўкомай нельга знаходзіцца ў цемры, паколькі расшырэнне зрэнак павышае вочны ціск. Святло — досыць яркае — павінна быць злева. Кожную гадзіну трэба рабіць перапынак на 10-15 хвілін.

4. Нельга дапускаць абвастрэння хвароб сэрца і лёгкіх, цукровага дыябету, атэрасклерозу сасудаў галаўнога мозга, хвароб печані і нырак.

5. Курэнне і злоўжыванне алкаголем забаронена. Лазня непажаданая. Не рэкамендуецца знаходзіцца на яркім сонцы доўгі час без сонцаахоўных акуляраў. Пажадана карыстацца зялёнымі святлофільтрамі.

6. Ежа павінна быць малочна-расліннай. Ужыванне мяса і булёнаў трэба абмежаваць. Пазбягаць вострага. Выпіваць каля 1-1,5 л вады ў суткі. Не ўжываць моцны чай, натуральную каву, шмат шакаладу. Ужываць моркву, чарніцы, пятрушку, яйкі і іншыя прадукты, багатыя на вітамін А і вітаміны групы В. Харчавацца 4-5 разоў на дзень. Не есці за 2 гадзіны да сну.

7. Наведваць лечачага ўрача не радзей за 3 разы ў месяц.

←Ожирение передается от отца к сыну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика