Бясплатнае кадзіраванне
14.12.2012
—
Новости Здоровья
Сёння ў краіне па ініцыятыве МУС стартуе рэспубліканская акцыя за цвярозы лад жыцця
Напярэдадні навагодніх свят міліцыянеры вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да здаровага і законапаслухмянага ладу жыцця. З гэтай нагоды сёння і заўтра ў краіне будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Прафілактыка і ТЫ».
Праваахоўнікаў падтрымалі міністэрствы аховы здароўя, спорту і турызму, культуры, працы і сацыяльнай абароны. Плануецца, што ў розных мясцінах адбудуцца цікавыя сустрэчы са знакамітымі спартсменамі, дзеячамі культуры і розных грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў.
Адметна, што ў гэтыя дні запланаваны сеансы бясплатнага кадзіравання ад алкагольнай залежнасці.