Як падрыхтаваць дзіцяці да наведвання стаматолага
13.12.2012 10:53
—
Новости Здоровья
Як падрыхтаваць дзіцяці да наведвання стаматолага
Першы візіт павінен быць азнаямляльна-прафілактычным. Ідэальна, калі першае наведванне стаматолага адбудзецца адразу пасля прарэзвання першых зубоў — паміж 6 і 12 месяцамі. Наступныя наведванні неабходна рабіць не менш за адзін раз на паўгода, калі доктар не парэкамендуе часцей.
1. Не падкрэслівайце важнасць і выключнасць візіту. Будзьце спакойнымі самі. Размова ідзе пра звычайную справу. Калі вы дрыжачым голасам кажаце: не бойся, гэта зусім не балюча, то прымушаеце дзіця насцярожыцца.
2. Не кажыце, што ўрач нічога не будзе рабіць. Гэта не так, і дзіця пасля зразумее, што яго падманулі. Скажыце, што доктар паглядзіць і пачысціць зубы, вылечыць, калі яны баляць.
3. Можна парэпеціраваць наведванне ўрача. Раскажыце, што трэба ўвайсці ў кабінет, сесці ў крэсла, разявіць рот і трымаць яго адкрытым. Можна расказаць, што калі ўрач знойдзе ў зубе дзірачку, то яе трэба будзе закрыць спецыяльным пластылінчыкам. Перад гэтым жа зубкі трэба пачысціць спецыяльнай шчотачкай, якая крышку гудзе, але ад гэтай шчотачкі ўцякаюць ўсе жучкі і чарвячкі, якія жывуць у дзірачцы. Пасля таго, як урач пачысціць дзірачку, ён высушыць зуб са спецыяльнага "пісталеціка" і залепіць яе пластылінчыкам. Расказвайце спакойна, без лішніх складанасцяў. Можна таксама сказаць, што ідзяце да добрага доктара Айбаліта. Да яго ходзяць усе дзеткі, каб пайсці ад яго здаровымі і вясёлымі.
4. Лепей накіравацца да ўрача з раніцы, калі дзіця адпачыла і знаходзіцца ў добрым настроі.
5. Не раздражняйце ў гэты дзень дзіця па-пустому.
6. Можна загадзя падрыхтаваць падарунак малому і незаўважна перадаць урачу, каб той уручыў яго пасля агляду і лячэння.
7. Пазбягайце пагроз і подкупу для заахвочвання на добрыя паводзіны.
8. Не імкніцеся ў самых малых дробязях апісваць усё, што будзе адбывацца.
Калі дзіця крыху старэйшае і разумее свае праблемы з зубамі, лепей дзейнічаць так:
- Раскажыце, чаму важна мець здаровыя зубы. Скажыце: "Не трэба баяцца ўрача. Ён дапамагае нам пазбавіцца непрыемнасцяў, дае парады, лечыць, клапоціцца пра нас".
- Калі вы мелі неасцярожнасць выказваць свае асцярогі перад візітам да стаматолага, прызнайце памылковасць сваёй пазіцыі: "Мне таксама было некалі страшна ісці, аднак усё заўсёды аказвалася добра — уважлівы ўрач, лячэнне без болю. Галоўнае — настроіць сябе станоўча".
- Словы "маленькі шчыпок", "сонная вада для зуба", "зубны казытун" лепей успрымаюцца дзіцем, чым рэальныя назвы.
- Пакажыце сваю гатоўнасць падтрымаць дзіця: "Сходзім разам, я буду побач".
- Ніколі не палохайце ўрачом, не рабіце з яго монстра.
Дзіця ў кабінеце стаматолага
Не варта чакаць ад дзіцяці добрых паводзін. Аднак калі малое моцна хвалюецца, праяўляе агрэсіўнасць або празмерную плаксівасць, можа быць, варта перанесці візіт на іншы дзень. Папрасіце стаматолага паказаць крэсла, машыну і г.д., каб у наступны раз страх не быў такім моцным. Каб не перашкаджаць даверу паміж дзіцем і ўрачом, не варта ўмешвацца ў лячэнне.
Бацькі ў кабінеце стаматолага
Адны стаматолагі лічаць, што прысутнасць бацькоў у кабінеце падчас лячэння карысная. Іншыя думаюць, што гэта дрэнна. Звычайна да 3-4 гадоў прысутнасць мамы або таты пажаданая. Аднак пасля 4 гадоў дзеці, як правіла, лепш паводзяць сябе без бацькоў. Узрост дзіцяці і яго папярэдні стаматалагічны вопыт — два моманты, якія дапамогуць урачу прыняць лепшае рашэнне адносна вашай прысутнасці ў кабінеце.
Калі доктар і бацькі разам дапамагаюць дзіцяці, то першае наведванне, а надалей і лячэнне звычайна праходзяць паспяхова. Дзіця павінна набыць давер і ўпэўненасць, неабходныя для таго, каб стаць актыўным удзельнікам асабістай гігіены поласці рота і не баяцца стаматалагічнай дапамогі.