Вам дапамогуць
У краіне стартавала рэспубліканская акцыя «Прафілактыка і ты». Яна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах 14—15 снежня. Сярод заснавальнікаў — шэраг міністэрстваў, ведамстваў і грамадскіх арганізацый, таксама распрацаваны ўнушальны план мерапрыемстваў.
Акцыя мае на мэце прыцягнуць увагу насельніцтва да праблем п’янства і алкагалізму, прапагандаваць здаровы лад жыцця і законапаслухмяныя паводзіны, плённую працу і актыўны адпачынак.
Мінскі абласны клінічны цэнтр «Псіхіатрыя-наркалогія», што размяшчаецца ў сталіцы па вуліцы Петруся Броўкі, 7, адразу ўключыўся ў работу. Як паведаміла галоўны ўрач Людміла Андрэева, у дні акцыі цэнтр праводзіць бясплатныя кансультацыі і лячэнне ад алкагалізму.
Звязацца са спецыялістамі можна па тэлефонах: Vel /8-029/ 101-73-73, МТС /8-029/ 774-66-59 або гарадскіх — /8-017/ 292-03-81, 331-90-64. Запісацца на прыём будзе магчыма з 8.00 да 21.00.