Здаровы сон - ратаванне для псіхікі
09.10.2012 09:49
—
Новости Здоровья
Здаровы сон — ратаванне для псіхікі
Чалавек, у якога парушаны сон, не проста губляе працаздольнасць і жыццёвы тонус — яго смела можна назваць абсалютна няшчасным, не здольным атрымліваць задавальненне ад жыцця. А ўсё таму, што сон — жыццёвая неабходнасць, самая што ні на ёсць крыніца жыццёвых сіл і задавальнення. Толькі ў гэтым фізіялагічным стане ствараюцца найлепшыя ўмовы для аднаўлення перш за ўсё цэнтральнай нервовай сістэмы.
Сон — не проста спакой і адпачынак, гэта актыўны працэс, перапрацоўка ўсяго, што адбылося на працягу дня, і падрыхтоўка да дня наступнага. Сны, якія мы бачым, надзвычай важныя для нашага псіхічнага здароўя. Яны адлюстроўваюць нашы неўсвядомленыя або падаўленыя жаданні, канфлікты, страхі — усё, чым напоўнена наша галава днём, але што мы імкнёмся схаваць, падавіць і не выпускаць у выглядзе знешняй рэакцыі. У сне прыходзяць правільныя рашэнні, сыходзяць страхі, і мы пачынаем лепш сябе разумець. Сны мы бачым штоноч, аднак большасць з іх не памятаем. Працягласць сну за ноч складае ў сярэднім 1,5 гадзіны, на пачатку ночы сны больш кароткія, напрыканцы — працяглыя, таму менавіта сны перад абуджэннем часцей запамінаюцца.
Колькі нам патрэбна сну?
Патрэба ў сне ў розных людзей такая ж розная, як і патрэба ў ежы або рухальнай актыўнасці. Толькі невялікая колькасць дарослых мае патрэбу ў 10-гадзінным сне або цудоўна сябе адчувае дзякуючы 4-5 гадзіннаму сну. Верагодна, што патрэба ў сне цалкам індывідуальная і запраграмаваная спадчыннасцю. З узростам, па меры сталення, патрэба ў сне змяншаецца. Калі нованароджаны павінен спаць 20 і больш гадзін у суткі, 18-20-гадовы — 10 гадзін, 30-40-гадовы — 7-8 гадзін, то 60-70-гадовы — 6 гадзін. Важна не тое, колькі гадзін чалавек правядзе ў сне, а тое, як ён адчувае сябе пасля гэтага, наколькі глыбока і паўнавартасна адпачыў.
На глыбіню і працягласць сну здаровага чалавека ўплываюць:
У 3 месяцы каля 70 працэнтаў дзяцей спяць усю ноч, у год — каля 90 працэнтаў. У 2-3 гады многіх цяжка пакласці спаць, іншыя прачынаюцца па некалькі разоў за ноч — інакш кажучы, узнікаюць парушэнні сну. Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі
г. Мінска Алены Гарніцкай, прычынамі гэтага могуць быць:
Што парушае дзіцячы сон?
Зблытанасць пры абуджэнні (плач без прычыны, неспакой — ва ўзросце да 3 гадоў)
Сіндром начных страхаў, жахі падчас сну, аб якіх раніцай дзіця не памятае. Прычыны ўзнікнення начных дзіцячых жахаў невядомы, але існуюць ускосныя доказы таго, што тут могуць пэўную ролю адыгрываць дэфіцыт кіслароду або няўменне мяняць дыханне ротам на дыханне праз нос.
Самнамбулізм, або хаджэнне ў сне.
У большасці выпадкаў гэта спыняецца да 15 гадоў. Аднак у некаторых працягваецца і ў дарослым жыцці. Прычынай можа быць няспеласць цэнтральнай нервовай сістэмы. Прыступы самнамбулізму пачашчаюцца пры стрэсе. Бацькі павінны заставацца з дзіцем, пакуль прыступ не спыніцца, і затым давесці дзіця да ложка (будзіць неабавязкова).
Як лячыць?
Рэкамендуецца псіхатэрапія, рэфлексатэрапія, аўтатрэнінг, рэжым дня (засынаць і абуджацца трэба ў адзін і той жа час), загартоўванне, заспакаяльныя сродкі і антыдэпрэсанты. Дзіця не павінна засынаць пры ўключаным тэлевізары, радыё. Магчымае купанне і матулін масаж. Працяглы дзённы сон не абавязковы, іначай начны сон будзе суправаджацца абуджэннем. Калі маці падчас абуджэння бярэ дзіця на рукі або ў свой ложак, то наўрад ці надалей дзіця будзе спаць усю ноч. Закалыхваць у такім выпадку трэба на адлегласці, ласкавым голасам, пад пяшчотную мелодыю.
У паловы дзяцей з парушэннем сну да 8 гадоў сон нармалізуецца. Да заканчэння падлеткавага ўзросту праблема знікае амаль ва ўсіх.

- спадчыннасць,
- ежа (у тым ліку час прыёму і колькасць),
- стан фізічнага здароўя,
- эмацыянальны стан,
- тэмпература і свежасць паветра ў месцы адпачынку,
- асаблівасці ложка (нават накіраванасць галавы адносна частак свету),
- паўсядзённыя стрэсы і канфлікты.
У 3 месяцы каля 70 працэнтаў дзяцей спяць усю ноч, у год — каля 90 працэнтаў. У 2-3 гады многіх цяжка пакласці спаць, іншыя прачынаюцца па некалькі разоў за ноч — інакш кажучы, узнікаюць парушэнні сну. Паводле слоў валеолага 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі
г. Мінска Алены Гарніцкай, прычынамі гэтага могуць быць:
- асаблівасці тэмпераменту (індывідуальныя заканамернасці працэсаў засынання, абуджэння, глыбіні і працягласці сну),
- паталогія цяжарнасці і родаў, паражэнне нервовай сістэмы ў дзіцяці,
- патрэба ў кантакце з бацькамі,
- некаторыя тэлепраграмы,
- сямейныя канфлікты,
- моцны сполах,
- боязь адзіноты,
- адсутнасць эмацыянальнай прывязанасці паміж маці і дзіцем,
- саматычныя захворванні (глісты, рахіт, дысбактэрыёз, бранхіт).