У Гомелі абвяргаюць інфармацыю пра эпідэмію менінгіту

Источник материала:  
У інтэрнэце з'явілася паведамленне пра ўспышку захворвання нібыта з-за кепскай вады.Інфармацыя пра магчымую эпідэмію менінгіту ў Гомелі з’явіласяна сайце charter97.org. Сайт спасылаецца на жыхара горада, які пажадаў захаваць ананімнасць.

Па яго словах, у некалькіх раёнах Гомеля нібыта ўспыхнула эпідэмія менінгіту. Ягоная дачка нібыта зараз у бальніцы з такім дыягназам.

Гамяльчук мяркуе, што прычынай захворвання можа быць кепская вада. «Суседзі па палаце кажуць, што іх дзеці захварэлі пасля таго, як папілі вады з-пад крана», — паведамляе чытач charter97.org.

У Гомельскай клінічнай бальніцы №3 карэспандэнту «НН» паведамілі, што нічога пра эпідэмію менінгіту не ведаюць.

«Калі б у горадзе склалася падобная сітуацыя, мы адразу ж атрымалі б адпаведныя звесткі з гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі», — запэўніў намеснік галоўнага ўрача Алег Кабылка.

Па яго словах, згодна распараджэння Мінаховы здароўя, пацыенты з падазрэннем на менінгіт накіроўваюцца ў інфекцыйную бальніцу.

Адзін з мінскіх медыкаў у размове з карэспандэнтам «НН» патлумачыў, што захварэць на менінгіт, папіўшы вады з-пад крана, фактычна немагчыма. Вада, якая паступае ў кватэры, апрацоўваецца. А вось у пачатку купальнага сезону небяспека захварэць узрастае.

***

Менінгіт — запаленне мяккай абалонкі вакол галаўнога і спіннога мозга. Выклікаецца бактэрыямі і вірусамі. Вірусны менінгіт — найбольш распаўсюджаная форма захворвання. Ён не пагражае жыццю хворага, але моцна аслабляе арганізм. Вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Таксама адной з прычын з’яўляецца кепская гігіена.

Сімптомы: высокая тэмпература, галаўны боль, ваніты, раздражняльная рэакцыя на яркае святло ды інш.

Пры падазрэнні на менінгіт трэба неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

←Вишня остановит подагру?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика