Абралі "Міс Браслава - 2012″
03.05.2012 21:22
—
Новости Здоровья
Абралі "Міс Браслава – 2012″
У аўторак, 1 мая, у раённым Доме культуры прайшла шоу–праграма “Міс Браслава – 2012”. Браслаўчане, якіх, як звычайна, на такія мерапрыемствы збіраецца паўнюткая зала, з васьмі прэтэндэнтак выбіралі таксама самую абаяльную і грацыёзную.
Праўда, найбольшая адказнасць лягла на плечы кампетэнтнага журы, узначальваў якое старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў.
Вядучыя Яўген Атрашкевіч і Настасся Барсковіч па чарзе выклікалі на сцэну і прадстаўлялі ўдзельніц шоу-праграмы: Кацярыну Аляксееву, Валянціну Жалняровіч, Валянціну Туляевуа, Яну Пяткун, Настассю Пука, Юлію Бабінскую, Валянціну Арсобу, Алёну Драгун.
На сцэне ў той дзень сапраўды правілі баль маладосць, абаяльнасць, зачараванне і індывідуальнасць. Кожная з удзельніц была па-свойму прывабнай і адметнай, што яны і спрабавалі прадэманстраваць у конкурсе “Візітная картка”. Іскрамётныя танцы змянялі маналогі, цудоўная вышыўка, песні. А потым вядучыя правяралі іх на інтэлект, прапаноўваючы ў конкурсе “Нечаканая сітуацыя” пытанні, на якія трэба было даць не толькі правільныя, а і трапныя адказы наконт выхаду з нялёгкай жыццёвай сітуацыі. Свае таленты і здольнасці ўдзельніцы шоу паказалі і падчас дэфіле “Дамашняе заданне”, “Інтэлектуальнай размінкі”, дэманстрацыі крэатыўнай калекцыі “Мая фантазія”. Бадай, самыя ж бурныя эмоцыі і ўражанні выклікалі паказы вячэрняй калекцыі “Поўня”, пляжных і святочных убораў. Усе дзяўчаты трымаліся вельмі прыстойна, праўда, па іх уласным прызнанні, напрыканцы конкурсу стаміліся.
Конкурс ёсць конкурс. У ім заўсёды павінны быць пераможцы, тым больш мы выбіралі “Міс Браслава – 2012”. Ёю была прызнана, па ацэнцы журы, Настасся Пука. Самай рамантычнай назвалі Валянціну Арсобу, абаяльнай – Кацярыну Аляксееву, арыгінальнай – Валянціну Туляеву, індывідуальнай – Валянціну Жалняровіч. Званне другой віцэ — міс дасталося Алёне Драгун, віцэ – міс – Яне Пяткун. Самай гламурнай журы прызнала Юлію Бабінскую. Дарэчы, прысутныя на мерапрыемстве госці з Кекаўскай краявой думы ёй жа ўручылі і свой спецыяльны прыз – набор касметыкі і пуцёўку на дваіх на адпачынак у Рызе.