Сучасны лад жыцця шкодны для сасудаў

Источник материала:  

За дзесяць гадоў амаль удвая вырасла колькасць зарэгістраваных выпадкаў хвароб сістэмы кровазвароту. Абумоўлена гэта не толькі аб'ектыўна лепшай дыягностыкай, але і суб'ектыўна дрэнным стаўленнем беларусаў да ўласнага здароўя.

Па словах намесніка дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандра ПАЦЕЕВА, у апошні час установы аховы здароўя былі забяспечаны належнай дадатковай апаратурай, якая дазваляе абследаваць, выяўляць праблемы і папярэджваць заўчасную гібель як мага большай часткі насельніцтва. З другога боку, насельніцтва краіны імкліва старэе, а сардэчна-сасудзістая паталогія найперш уласціва людзям сталага веку. Важную ролю адыгрываюць і іншыя суб'ектыўныя фактары. Скажам, фінансава-эканамічнае становішча, псіхаэмацыянальныя нагрузкі, урбанізацыя, умовы жыцця і працы, распаўсюджанасць злоўжывання алкаголем і залежнасці ад тытуню, а таксама цукровы дыябет і лішняя вага.

Вялікая частка насельніцтва не мае матывацыі да захавання ўласнага здароўя, канстатуюць кардыёлагі. А гэта самае важнае ў процістаянні такім распаўсюджаным сардэчна-сасудзістым захворванням, як артэрыяльная гіпертэнзія, ішэмія і цэрэбраваскулярная паталогія. У краіне летась было зарэгістравана 2 млн 360 тыс. пацыентаў з хваробамі сістэмы кровазвароту. 970 тыс. беларусаў пакутуюць ад ішэміі, 1 млн 815 тыс. — ад артэрыяльнай гіпертаніі, якая пакуль не дала ўскладненняў. Працягваецца рост захваральнасці парушэнняў вострага мазгавога кровазвароту. Толькі летась у краіне зарэгістравана звыш 33 тыс. такіх хворых. Абсалютная большасць апошніх мае і артэрыяльную гіпертэнзію.

На працягу апошніх гадоў у структуры агульнай смяротнасці на долю хвароб сістэмы кровазвароту прыпадае 51-54 працэнты выпадкаў. Гэта адзін з асноўных фактараў фарміравання цяжкай дэмаграфічнай сітуацыі, адзначае спадар Пацееў. Сярод элементарных мер пярвічнай прафілактыкі кардыёлагі называюць барацьбу з алкагольнай і тытунёвай залежнасцю, змену ладу харчавання на карыць садавіны і гародніны (не менш як 500 г, акрамя бульбы, у дзень), высокую фізічную актыўнасць.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Ученые: Нерегулярный сон или его нехватка повышает риск диабета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика