У дэльфінарыі “Нэма” расказвалі і паказвалі анімалатэрапію
20.03.2012 12:04
—
Новости Здоровья
У дэльфінарыі “Нэма” расказвалі і паказвалі анімалатэрапію
Гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе пры дапамозе дэльфінаў праходзіць рэабілітацыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі. З усёй рэспублікі, а таксама з Украіны сюды з’ехаліся спецыялісты па псіхіатрыі, псіхалогіі і неўралогіі, прадстаўнікі дабрачынных арганізацый, а таксама самі дзеці і іх бацькі.
Анімалатэрапія - лячэнне жывёламі - узнікла яшчэ шмат тысячагоддзяў таму. Нават прысутнасць хатняй жывёлы ў доме можна лічыць сваеасаблівай формай такой тэрапіі. У Еўропе зараз існуе шмат цэнтраў, дзе прафесійна займаюцца рэабілітацыяй хворых на ДЦП, сіндром Даўна і аўцізм дзяцей – ад іпатэрапіі (лячэнне пры дапамозе коней) да заняткаў на вадзе з дэльфінамі.
Прыкладна тры месяцы таму ў мінскім дэльфінарыі "Нэма" адкрыўся цэнтр такога кшталту.
Дэльфінатэрапія - гэта спецыфічная, складаная і вельмі адказная праца. Патрабаванні да кожнага трэнера пачынаюцца якасцямі прафесійнымі (наяўнасць медыцынскай адукацыі) і заканчваюцца якасцямі асобаснымі, такімі як дабрыня, клопат, увага і такт.
Тры гадзіны тут абмяркоўваліся асаблівасці анімалатэрапіі, выслухоўваліся даклады навукоўцаў; меркаванні бацькоў, дзеці якіх ужо прайшлі курс лячэння; замежных спецыялістаў. Напачатку ж працаўнікі дэльфінарыя правялі дэманстрацыю паўнавартаснага занятка на вадзе разам з двума дзецьмі і дэльфінамі.