У моцныя маразы людзям з праблемамі сэрца і сасудаў пажадана не выходзіць з дому
03.02.2012
—
Новости Здоровья
Кардыёлагі заклікаюць людзей з хваробамі сэрца і сасудаў у моцныя маразы заставацца дома, каб пазбегнуць прыступу стэнакардыі (кіслароднай недастатковасці).
А тым, хто па розных прычынах вымушаны пакідаць межы кватэры, лекар рэкамендуе "імгненна не выходзіць з цёплага памяшкання на мароз, а крыху пастаяць у тамбуры, каб арганізм змог адаптавацца". З сабой трэба ўзяць нітрагліцэрын ці валідол.
Мінск-Навіны.