Прышчэпка ад гепатыту В — небяспечная?
24.01.2012 09:03
—
Новости Здоровья
Прышчэпка ад гепатыту В — небяспечная?
"Урачы пастаянна кажуць аб неабходнасці вакцынацыі дзяцей. Аднак я чула, што прышчэпкі ад гепатыту В істотна аслабляюць імунітэт немаўлят, а таксама эфект ад іншых прышчэпак... Ці так гэта? Вольга, г. Мінск ".
— Зараз у Беларусі ад гепатыту В прышчэпленыя каля 200 тысяч дзяцей, — кажа загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Шымановіч. — Такая прышчэпка сёння выконваецца ва ўсім свеце. З 2000 года яна робіцца ўсім нованароджаным і ў Беларусі — на працягу першых 24-х гадзін жыцця. Акрамя таго, у нас ёсць і катэгорыя 13-гадовых, якім таксама выконваецца вакцынацыя супраць гепатыту В. У 2014 годзе ў нас ужо не будзе падлеткаў, якім трэба рабіць падобную вакцынацыю. Тады мы будзем прышчэпліваць толькі немаўлят. Зараз мы ахопліваем 97 працэнтаў усіх народжаных, што з'яўляецца вельмі добрым паказчыкам.
Прышчэпка не выклікае ніякіх ускладненняў і не павінна выклікаць апасенняў, паколькі вырабляецца і выкарыстоўваецца ў іншых краінах даволі даўно. Між тым, гепатыт В сёння лічыцца вельмі распаўсюджанай інфекцыяй і наносіць непапраўную шкоду здароўю чалавека. Захворванне перадаецца як парантэральным шляхам — праз кроў, так і шляхам палавым. Рызыка перадачы інфекцыі захоўваецца нават у касметычных і стаматалагічных кабінетах, а таксама ў хатніх умовах — напрыклад, пры выкарыстанні чужой брытвы.
Што датычыць дарослых, якія не прышчэпліваліся ў дзяцінстве, але маюць намер прайсці вакцынацыю, то гэтым пытаннем трэба пацікавіцца ў паліклініцы па месцы жыхарства. Мінчанам можна звяртацца адразу ў Гарадскі цэнтр імунапрафілактыкі, што на базе Мінскай гарадской дзіцячай клінічнай інфекцыйнай бальніцы. У абавязковым парадку прышчэпку ад гепатыту В атрымліваюць зараз усе медыцынскія работнікі...
Вакцынацыя — ратаванне ад эпідэмій
Да ўвядзення планавай імунізацыі дзяцей інфекцыйныя хваробы з'яўляліся асноўнай прычынай дзіцячай смяротнасці, а эпідэміі здараліся досыць часта. Вакцынапрафілактыка змяніла гэтую сітуацыю. Захваральнасць на тыя інфекцыі, у дачыненні да якіх праводзіцца вакцынацыя, істотна знізілася, амаль да ліквідацыі некаторых з іх.
Першай інфекцыяй, якую ўдалося ліквідаваць з дапамогай вакцынацыі, стала натуральная воспа. У давакцынальны час воспа штогод забірала 5 млн жыццяў. Пачынаючы з 1978 года, натуральная воспа нідзе не рэгіструецца.
Яшчэ адна вельмі цяжкая дзіцячая інфекцыя — поліяміэліт, якая прыводзіць практычна да пажыццёвай інваліднасці, сёння таксама не рэгіструецца ў абсалютнай большасці краін свету. Еўрапейскі рэгіён аб'яўлены свабодным ад полія-
міэліту ў 2002 годзе.
Мяркуецца, што ў бліжэйшай будучыні ўдасца ліквідаваць і іншыя інфекцыі. У еўрапейскім рэгіёне пастаўлена мэта перамагчы адзёр і краснуху.
Згодна з нацыянальным календаром прышчэпак, у Беларусі ажыццяўляецца планавая вакцынацыя супраць поліяміэліту, дыфтэрыі, коклюшу, слупняку, адру, краснухі, паратыту, гепатыту В і туберкулёзу. Акрамя таго, па эпідэміялагічных паказаннях праводзіцца вакцынацыя супраць цэлага шэрагу інфекцыйных захворванняў — грыпу, клешчавага энцэфаліту, гепатыту А і інш. Дзякуючы высокаму ахопу насельніцтва планавай вакцынацыяй у краіне дасягнуты вялікія поспехі ў барацьбе з інфекцыямі. Істотна знізілася захваральнасць на паратыт і гепатыт В. Выяўляюцца адзінкавыя выпадкі дыфтэрыі, адру і краснухі ў год.
Аднак праблема інфекцыйных захворванняў — гэта праблема заўсёды міжнародная. Інфекцыйныя агенты лёгка перасякаюць межы і распаўсюджваюцца з адной краіны ў іншую. Імпартаванне інфекцый з краіны ў краіну і нават з аднаго рэгіёну свету ў іншы сёння здараецца даволі часта. З гэтай праблемай наша краіна сутыкнулася ў 2006 г., калі пасля працяглага зацішша зноў пачалі рэгістравацца выпадкі адру. Усяго на працягу 2011 года было зарэгістравана 50 выпадкаў адру, і ўсе яны былі завезены з-за мяжы.
Таму вельмі важна пастаянна падтрымліваць высокі ўзровень ахопу прышчэпкамі, што дазволіць забяспечыць высокі ўзровень імунітэту ў папуляцыі. У Беларусі ахоп прышчэпкамі супраць інфекцый досыць высокі — 97 працэнтаў і вышэй. Аднак у цэлым па еўрапейскім рэгіёне ахоп прышчэпкамі складае ў сярэднім 90 працэнтаў, што усё ж такі не з'яўляецца аптымальным. У некаторых краінах па асобных інфекцыях ён нават ніжэй за 90 працэнтаў.
У параўнанні з іншымі рэгіёнамі ў Еўропе адзін з найбольш нізкіх узроўняў захваральнасці на тыя інфекцыі, якія можна папярэдзіць з дапамогай вакцынацыі. Аднак, паводле разлікаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у еўрапейскім рэгіёне па віне хвароб, якіх можна было пазбегнуць з дапамогай вакцынацыі, штогод памірае
32 тыс. дзяцей.
Імунізацыя — адна з тых рэдкіх паслуг, якая каштуе няшмат, але дае пры гэтым вялікую карысць для здароўя і дабрабыту ўсяго насельніцтва.