У наступ на хваробы сэрца

Источник материала:  

У Магілёве лепшыя кардыяхірургі Беларусі і замежжа сабраліся на рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю.

Медыкі абмяркоўваюць розныя праблемы кардыяхірургіі. Спецыялісты Расіі, Польшчы і Літвы правялі майстар-класы, зрабілі найскладанейшыя аперацыі на сэрцы. На канферэнцыі арганізавалі трансляцыю ў рэжыме анлайн для беларускіх дактароў, запрошаных з усіх рэгіёнаў краіны.

У нашай краіне кардыяхірургія апошнім часам дынамічна развіваецца. Напрыклад, у Магілёўскай абласной бальніцы праводзяцца паспяховыя аперацыі на адкрытым сэрцы. Пільная ўвага менавіта сардэчным справам поўнасцю апраўдана: сярод прычын смяротнасці насельніцтва ўжо доўгі час трымаюць сумнае лідарства хваробы сэрцаў і сасудаў.

Ілона Іванова.

←Путин утвердил перечень самых важных лекарств в 2012 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика