Баклажан нармалізуе водна-салявы баланс

Источник материала:  

Шмат калію, рэдкіх мінеральных злучэнняў і пяшчотнай клятчаткі змяшчаюць баклажаны. Хоць у параўнанні з іншай гароднінай у іх менш вітамінаў.

Баклажан з той рэдкай пароды гародніны, якая здольна выводзіць з арганізма таксіны, паніжаць узровень цукру ў крыві і карэктаваць узровень халестэрыну. Таму іх можна лічыць ідэальным гарнірам да мяса і ўжываць фактычна без абмежаванняў. Багатыя на калій баклажаны стымулююць сардэчную дзейнасць і нармалізуюць водна-салявы баланс. Дапамагаюць пазбавіцца ад ацёкаў, калі ўжываць на працягу двух асенніх месяцаў. Баклажанная дыета, пры якой стравы з гэтага віду гародніны ўводзяцца ў рацыён двойчы на дзень, аказвае лячэбнае ўздзеянне пры падагры. Клятчатка баклажанаў выдатна стымулюе работу кішэчніка. Баклажаны валодаюць таксама мачагоннымі вартасцямі і здольныя ачышчаць ныркі. Таму іх ужыванне рэкамендуецца схільным да мочакаменнай хваробы.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←В Беларуси освоена операция по вживлению пациенту искусственных ушей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика