Дрэнны почырк урача — пагроза для жыцця пацыента

Источник материала:  

Праблема неразборлівага почырку ўрачоў, аказваецца, актуальная для ўсіх краін свету. Швейцарскія спецыялісты правялі даследаванне, у ходзе якога высветлілася, што ў 52 працэнтах выпадкаў почырк у медыцынскіх рэцэптах вельмі дрэнны, а ў 4 працэнтах — прызначэнне ўвогуле не чытаецца. Больш за тое, з 200 смяротных выпадкаў па прычыне няправільнага прызначэння пацыентам медыкаментаў у 25 працэнтах трагедыя здарылася з-за таго, што аптэкар элементарна не змог разабраць урачэбнае "пасланне".

Адзіны спосаб выправіць сітуацыю, лічаць даследчыкі, гэта афармляць рэцэпты праз аўтаматычны ўвод у камп'ютары. Але не многія краіны могуць укараніць такую сістэму. Таму большасці пацыентаў застаецца толькі адно — не забываць удакладняць, які прэпарат ім выпісаў урач. Магчыма, гэта выратуе ім жыццё?

Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.

←Смерть в картинках: что будут печатать на пачках сигарет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика