Чырвонае віно амалоджвае грудзі

Источник материала:  

На працягу апошніх гадоў навукоўцы неаднаразова казалі аб карысці чырвонага віна. Біялагічна актыўныя рэчывы, якія ў ім змяшчаюцца, паляпшаюць працу сэрца і крывяносных сасудаў, прадухіляюць развіццё атэрасклерозу і нават абараняюць чалавека ад раку. І, аказваецца, гэты спіс можна працягваць вельмі доўга...

Як паведамляюць лацінаамерыканскія сродкі масавай інфармацыі, аргенцінскія касметолагі знайшлі прымяненне чырвонаму віну нават у "гонцы за прыгажосцю". Гаворка ідзе пра "вінатэрапію" — вонкавае прымяненне гэтага алкагольнага напою ў выглядзе розных крэмаў і мазяў. Як піша www.zdorovіh.net, гэтыя прэпараты наносяцца на скуру пацыента і, па словах касметолагаў, амалоджваюць яе, "падцягваюць" грудзі, дапамагаючы ім захаваць прыгожую форму.

— Пасля працэдуры ачышчэння на скуру наносіцца спецыяльная вінная маска, — распавёў у інтэрв'ю карэспандэнту Ananova "вінатэрапеўт" з Буэнас-Айрэса Дыега Барберан. — Яна падцягвае і сілкуе скуру, робіць яе больш маладой і эластычнай. А падобная "маска", накладзеная на грудзі, падцягвае іх, надае больш прыгожую форму.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

←Белорусские врачи подберутся к раку на клеточном уровне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика