Беларускі сэксолаг: Колькасць пацыентаў пасля крызісу нашмат павялічылася
Беларускі сэксолаг: Колькасць пацыентаў пасля крызісу нашмат павялічылася
У Беларусі менш дзясятка сэксолагаў
- Ці шмат у Беларусі сэксолагаў?
- На колькі мне вядома, недзе 8–9. На жаль, у Беларусі няма ні навуковых, ні практычных базаў для навучання па гэтай спецыяльнасці. У нас сэксолагам з’яўляецца толькi той, хто атрымаў гэту адукацыю за мяжой. Але ёсць некалькi спецыялiстаў, псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў, якія таксама непасрэдна працуюць з сэксалагічнымі пацыентамі.
- Наадварот. Беларускія сэксолагі працуюць пераважна ў дзяржаўных медыцынскіх установах — дыспансэрах, псіхіятрычных бальніцах. Наколькi я ведаю, у прыватных установах
- Пацыентаў хапае, хоць да сэксолага людзі ідуць з пэўнай перасцярогай, калі ўжо сапраўды "прыпячэ". Гэта спецыяльнасць тычыцца інтымных момантаў жыцця чалавека, агалошванне якіх можа прынесці больш шкоды, чым сама праблема.
- Ці паболела ў вас пацыентаў пасля крызісу?
- Нашмат павялічылася. Усё, што дадае ў наша жыццё яшчэ больш стрэсавых фактараў, наўпрост сказваецца на псіхалагічным і сэксуальным здароўі.
Тыповы пацыент — чалавек з высокім інтэлектуальным узроўнем
- Апішыце, калі ласка, партрэт тыповага пацыента.
- Гэта пераважна высокаадукаваны чалавек, здольны зразумець, што ў яго ў прынцыпе ёсць праблема. На жаль, чым ніжэйшы ўзровень культурнага развіцца, тым менш людзі звяртаюць ўвагу на свае расстройствы, спасылаючыся на сямейныя праблемы, загружанасць на працы, стомленасць, непаразуменне з сябрамі і іншае.
- Часцей звяртаюцца мужчыны?
- Раней пераважалі мужчыны. Зараз жа суадносіны паміж гендэрамі выроўніваюцца. Жанчыны займаюць ўсё больш актыўную ролю ў сямейных ўзаемаадносінах, пачынаюць задумвацца, што і ў іх бываюць праблемы.
- На што часцей за ўсё скардзяцца мужчыны?
- Найбольш распаўсюджаныя праблемы — адсутнасць эрэкцыі і заўчасная эякуляцыя. Аднак на фоне гэтага часта "вылазяць" праблемы ўзаемаадносінаў з жанчынамі.
- А жанчыны?
- Самая распаўсюджаная праблема — зніжэнне лібіда (сэксуальнага жадання), часцей за ўсё на фоне неспрыяльных адносінаў з партнёрам. На другім месцы — анаргазмія (адсутнасць аргазму), якая можа быць поўнай, калі аргазм не здараецца пры любой ступені стымуляцыі (дабіваецца жанчына гэтага сама ці з дапамогай партнёра), і няпоўнай, калі пры самастымуляцыі жанчына дасягае "найвышэйшага пункту", а пры каітальным кантакце — не. Большасць пацыентак звяртаюцца якраз з гэтай праблемай.
- Так. Раней пераважалі пары з багатым вопытам сумеснага жыцця, якія паспелі "нажыць" пэўныя праблемы. Зараз часта звяртаюцца мужчыны і жанчыны, якія пражылі разам паўгода, год. Пры гэтым яны прыходзяць менавіта з сэксалагічнымі скаргамі, затым, часцей за ўсё, плаўна пераходзяць да псіхалагічных.
"Не стаўцеся да сэксу як да камп’ютарнай праграмы"
- Якія парады вы можаце даць беларускім парам?
- Усё індывідуальна. Адзінае, што магу сказаць, калі ўзнікаюць сэксульныя праблемы ў партнёраў любога ўзросту, то часцей за ўсё асновы "няякаснага" сэксу палягаюць глыбей, і звязаны з такім ж "няякаснымі" адносінамі, непаразуменнямі між партнёрамі.
- То бок, усе праблемы — чыста псіхалагічныя? Ці бывает, што партнёры не падыходзяць адзін аднаму "анатамічна"?
- Такое бывае рэдка і часцей за ўсё станоўча вырашаецца між партнёрамі.
- Якія памылкі дапускаюць маладыя людзі ў ложку?
- Самая частая праблема маладых людзей у тым, што яны ставяцца да сэксуальнай блізкасці як да нейкага складанага механічнага працэсу ці камп’ютарнай праграмы. Абсалютна не думаючы, што сэкс гэтаксама адносіцца да прасцейшых рэфлексаў, як хадзьба, харчаванне і г.д. І таму ад яго трэба проста атрымліваць задавальненне. І заўсёды памятаць, што ідэальна бывае толькі ў нашых уяўленнях і фантазіі.
Напрыклад, у мужчыны першая інтымная блізкасць з жанчынай. Ён хоча паказаць з сябе "мачо", даставіць задавальненне партнёршы, хай нават за кошт свайго. І вось, ён распачынае "выкананне сваіх абавязкаў", магчыма, нават мае нейкі "план" дзеянняў. Кіруючыся гэтым "планам", ён моцна хвалюецца, і кранаючыся прыгожага аголенага жаночага цела, хутка ўсё "сканчаецца", прычым нават
Ці занадта моцна акцэнтуе ўвагу на задавальненні партнёршы, а паколькі не атрымлівае свайго, то такая важная функцыя мужчынскага цела, як эрэкцыя, знікае.
"Ва ўніверсітэтах варта ўвесці курс "Сэксуальныя ўзаемаадносіны"
- Ці трэба выкладаць сэксульную адукацыю ў школах?
- На маю думку, у школе такі прадмет вывучаць не варта. А вось ва ўніверсітэтах дастаткова актуальны быў бы прадмет кшталту "Сэксуальныя ўзаемаадносіны".
- Цяжка сачыць за гэтымі дадзенымі, бо да сэксолагаў звяртаюцца людзі, пачынаючы з 18 год (на жаль, дзіцячай сэксалагічнай службы мы не маем). Па тых дадзеных, якія спрабавалі збіраць статыстычна, сярэдні ўзрост пачатку палавога жыцця ў Беларусі — 15–20 год. Цяпер гэта мяжа ссоўваецца на пазней, бліжэй да 17–23 гадоў.
- Найбольш распаўсюджаны від кантрацэпцыі — перарваны полавы акт?
- Раней — так. Цяпер, да радасці не толькі сэксолагаў, але часцей за ўсё гінеколагаў і ўролагаў, асноўны від кантрацэпцыі — прэзерватыў і гарманальныя кантрацэптывы. Хаця перарваны полавы акт нікуды не знік.
- Колькі сэксуальных партнёраў маюць беларусы ў сярэднім за жыццё?
- Дакладных статыстычных дадзеных няма. Але калі браць паказчыкі бліжэйшых суседзяў (якія не вельмі моцна адрозніваюцца ад нашых), то гэта каля 5 у мужчын і 3–4 — у жанчын.
Гэта пацвярджаюць і дадзеныя даследавання, якое праводзілася сярод студэнтаў старэйшых курсаў універсітэтаў Мінска.
- Што вы можаце сказаць пра частую змену сэксуальных партнёраў?
- Наш арганізм мае свае межы, пэўныя механізмы, якія
Некаторыя людзі маюць вялікую колькасць сэксуальных сустрэч, бо такім чынам змагаюцца са штодзённым стрэсам, не маючы іншых адаптыўных механізмаў. Некаторыя часта змяняюць партнёраў, каб нешта даказаць, у тым ліку сваю сэксуальную дзеяздольнасць.
Аднак часцей за ўсё, размова ідзе пра мужчын і жанчын, якія мелі пэўныя праблемы ў сям’і ці ў адносінах з равеснікамі, што не дазваляе ім у далейшым наладзіць гарманічныя і працяглыя адносіны з адным чалавекам.