Не запусціць меланому
18-19 жніўня ў краіне праходзіць агульнарэспубліканская акцыя па ранняй дыягностыцы меланомы і раку скуры. Не пакідайце без увагі любыя змяненні на скуры, асабліва калі вы часта падстаўляеце скуру сонцу і рэдка карыстаецеся сонцаахоўнымі сродкамі. У сталічных установах аховы здароўя сёння і заўтра з 9.00 да 16.00 можна абследавацца на прадмет новаўтварэнняў. Звяртайцеся, калі ласка, як па месцы жыхарства, так і ў наступныя ўстановы.
Партызанскі і Заводскі раёны: Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансэр, 14-я, 17-я, 21-я, 22-я, 36-я паліклінікі, МСЧ "ММЗ" і "МАЗ", медпункт універмага "Беларусь";
Маскоўскі раён: 25-я ЦРП, 5-я, 15-я, 25-я, 32-я паліклінікі, гарадскі клінічны скурна-венералагічны дыспансэр, ААТ "Галантэя;
Фрунзенскі раён: 2-я ЦРП, 10-я, 12-я, 20-я, 26-я, 31-я паліклінікі, амбулаторыя Сухарава, раддом №2, ААТ "Сукно";
Кастрычніцкі раён: 3-я ЦРП, 29-я, 35-я паліклінікі, амбулаторыя "Сокал", гінекалагічная бальніца, ААТ "Керамін";
Ленінскі раён: 6-я ЦРП, 7-я, 10-я, 11-я, 18-я, 23-я, 37-я паліклінікі, амбулаторыя "Лошыца", ААТ "Камунарка", ААТ "Элема";
Цэнтральны раён: 1-я ЦРП, 4-я, 16-я паліклінікі, МСЧ "Атлант";
Савецкі раён: 34-я ЦРП, 13-я, 30-я, 33-я, 34-я паліклінікі, жаночая кансультацыя, медпункт прадпрыемства "Камароўскі рынак";
Першамайскі раён: 19-я ЦРП, 8-я, 19-я, 27-я, 28-я паліклінікі, жаночая кансультацыя, МСЧ завода імя Вавілава.
Святлана БАРЫСЕНКА.