Таблеткі Nіzoral знімаюцца з вытворчасці

Источник материала:  

Французскае ўрадавае агенцтва па наглядзе за лекавымі прэпаратамі і прадуктамі (Afssaps) забараніла продаж у краіне таблетак Nіzoral, якія шырока выкарыстоўваюцца для лячэння грыбковых захворванняў, з-за небяспечных пабочных дзеянняў на печань. У заяве нагляднага органа гаворыцца, што таксічнае ўздзеянне на печань таблетак Nіzaral праяўляецца часцей і ў больш цяжкай форме, чым ад іншых супрацьгрыбковых прэпаратаў.

Afssaps адзначае, што забарона тычыцца толькі таблетак, а не мазяў і крэмаў, якія выпускаюцца пад той жа маркай. У інструкцыі па прымяненні таблетак Nіzoral пячоначная недастатковасць указваецца як адно з проціпаказанняў для іх прыёму.

Nіzoral вырабляецца фірмай Janssen—Cіlag — французскай даччынай кампаніяй фармацэўтычнага гіганта Johnson&Johnson. Агенцтва "Франс Прэс" паведамляе, што забарона на продаж таблетак Nіzoral у Францыі аўтаматычна пацягне адмену экспарту гэтага сродку ў іншыя краіны...

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Ці ўмееце вы прымаць таблеткі?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика