Новае слова ў лячэнні немаўлят

Источник материала:  

Першае месца ў структуры дзіцячай інваліднасці на працягу апошніх дзесяцігоддзяў займаюць прыроджаныя анамаліі развіцця, другое — хваробы нервовай сістэмы. Гэта якраз тыя накірункі, дзе можна прымяняць інавацыйныя тэхналогіі літаральна з першага дня жыцця дзіцяці, асабліва ў нованароджаных з нізкай вагой.

— Сёння мы кажам, што лагапед павінен праводзіць дыягностыку на 7-8 дзень жыцця дзіцяці, — гаворыць кіраўнік лабараторыі праблем дзяцей і падлеткаў РНПЦ "Маці і дзіця" Маргарыта ДЗЕВЯЛТОЎСКАЯ. — Калі мы выяўляем нейкія псіханеўралагічныя парушэнні на самых ранніх этапах, то можам рана пачаць лячэнне і рэабілітацыю. На базе нашага цэнтра распрацаваны алгарытмы ранняй дыягностыкі не толькі маторных, рухальных, але і псіхічных функцый. Акрамя ранняй дыягностыкі і рэабілітацыі, мы ўкаранілі сёлета ўнікальныя тэхналогіі — напрыклад, музыкатэрапію для нованароджаных, што спрыяе больш хуткаму развіццю маторыкі і псіхікі.

Дзіцячы арганізм добра аднаўляецца, з'яўляецца пластычным. Таму вялікая ўвага ўдзяляецца ў свеце і ў нашай краіне менавіта пластычнасці дзіцячага арганізма. Гэта тым больш важна, паколькі медыкаментозную тэрапію немагчыма пастаянна "нарошчваць"... Так мы выйшлі на распрацоўку нашай айчыннай інавацыі — рэабілітацыйнага камп'ютарызаванага трэнажора для дзяцей з рухальнымі парушэннямі "Велагеймік". Мы паказалі, што ён таксама дае добры эфект для аднаўлення як рухальнай, так і псіхічнай функцый: у дзяцей паляпшаецца памяць, канцэнтрацыя ўвагі, хуткасць рэакцыі... Гэты новы накірунак немедыкаментознай тэрапіі будзе актыўна развівацца ў бліжэйшы час.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Дело о «паучках»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика