Якіх вітамінаў вам не хапае?

Источник материала:  
16.02.2011 09:23 — Новости Здоровья

Якіх вітамінаў вам не хапае?


Вясной асабліва востра адчуваецца недахоп вітамінаў у арганізме. Высветліць, якіх вітамінаў не хапае менавіта вам, дастаткова проста.

- Выцягніце рукі далонямі ўверх і паспрабуйце сагнуць пальцы (акрамя вялікага) у двух апошніх суставах так, каб кончыкі пальцаў крануліся далоні (сустаў паміж пальцамі і далонню не лічыцца). Калі не атрымаецца, то верагодны дэфіцыт вітаміну В6.

- Непрыемны пах з рота можа сведчыць пра недахоп вітаміну В3.

- Нават пры слабых ударах у вас з’яўляюцца і доўга не праходзяць сінякі? Хутчэй за ўсё, вы атрымліваеце мала вітаміну С.

- У тым, што вы пакутуеце ад галавакружэння і шуму ў вушах, можа быць вінаваты недахоп вітамінаў В3 і Е.

- Чырвань вачэй, доўгае прывыканне да цемры, ячмені часам звязаны з недахопам вітамінаў А і В2.

- Выпадзенне валасоў бывае звязана з недахопам вітамінаў В9, С, Н.

- Бяссонніцу можа выклікаць дэфіцыт вітамінаў групы В.

Аднавіць недахоп вітамінаў дапаможа чырвоная рабіна. У ёй шмат біялагічна актыўных рэчываў: вітамінаў, мікраэлементаў, арганічных кіслот і г.д., якія здольныя папярэджваць або лячыць тое ці іншае захворванне чалавека.

Рабіна, дзякуючы амігдаліну, які змяшчаецца ў ёй, таксама павышае ўстойлівасць арганізма да гіпаксіі (кіслароднага галадання). Больш за тое, нядаўна стала вядома, што амігдалін супрацьдзейнічае перакіснаму акісленню ліпідаў. Засцерагаюць унутрыклетачныя тлушчы ад акіслення таксама вітаміны С і Е, якія ёсць у пладах рабіны. Дзеянне гэтых біялагічна актыўных рэчываў у пэўнай меры забяспечвае прафілактыку атэрасклерозу і паляпшае агульны стан арганізма.

Добра папіць нейкі час чай з ягад рабіны: 2 сталовыя лыжкі сухіх ягад заліце ў тэрмасе 0,5 літра крутога кіпеню. Настойвайце 1-2 гадзіны, а потым працадзіце. Прымайце па 1/3 шклянкі 3 разы на дзень.

Як вітамінны, агульнаўмацоўваючы і прафілактычны сродак піце чай з лісця чорных парэчак.

2-3 сталовыя лыжкі сухіх здробненых лістоў чорных парэчак заліце ў фарфоравым чайніку 0,5 літра крутога кіпеню і настойвайце 10-15 мінут. Піце на працягу дня.

Пры авітамінозе і іншых захворваннях як лячэбны, прафілактычны і агульнаўмацавальны сродак прымайце бярозавы сок. Піце яго па адной шклянцы тры разы на дзень. Курс лячэння — 1 месяц. Пасля 1-2 тыднёвага перапынку ён можа быць паўтораны.

Бярозавы сок дапамагае таксама пры захворваннях лёгкіх (бранхітах, пнеўманіі, сухотах і г.д.), падагры, мочакаменнай хваробе, абменных артрытах, экзэме і іншых скурных захворваннях.

Пры гіпавітамінозах, якія суправаджаюцца знясіленнем, бледнасцю, сухасцю скуры, адсутнасцю апетыту, і ва ўсіх іншых выпадках, калі арганізм адчувае недахоп вітамінаў С і А, дапаможа лісце першацвету. Яно надзвычай багатае на вітаміны.

Як толькі з'явіцца гэтая першая веснавая зеляніна, выкарыстоўвайце яе для прыгатавання салатаў. Акрамя карысных уласцівасцяў, лісце першацвету мае пяшчотны і прыемны смак. Яно дапаможа вам спатоліць вітамінны голад, умацаваць і аздаравіць свой арганізм.

←Как правильно выбрать зубную пасту? Советы профессионалов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика