Вам яўна нестае вады
Арганізм адназначна "засушаны", наспела патрэба тэрмінова задумацца пра змену пітнога рэжыму, калі ў вас:
l сухая, схільная да лушчэння і ўтварэння маршчын скура;
l у роце часта перасыхае, губы трэскаюцца;
l вы не карыстаецеся туалетам, пакуль не вернецеся дадому пасля вучобы ці працы;
l пазногці слаяцца і ламаюцца;
l валасы сухія, ломкія, узмоцнена выпадаюць, кончыкі сякуцца;
l запоры — з'ява нярэдкая;
l ёсць боль у правым падрабрынні (яе прычыняюць камяні ў жоўцевым пузыры) і паяснічным аддзеле ("пясок" у нырках);
l суставы і пазваночнік паскрыпваюць падчас трэніровак, вы страчваеце гнуткасць;
l не сыходзіць лішняя вага;
l адзначаеце рассеянасць, раздражнёнасць, павышаную стомленасць.
У пітной справе нельга спадзявацца выключна на смагу, кажа валеолаг 23-й дзіцячай гарадской паліклінікі г. Мінска Алена ГАРНІЦКАЯ. Піць варта задоўга да таго, як захацелася. Калі ж мы прымушаем арганізм пакутаваць ад смагі, то парушаем абмен рэчываў і горш пазбаўляемся прадуктаў згарання тлушчу. Пры вазе 65 кг неабходна выпіваць 2 л вады.
Гарбата, кава, піва, віно толькі стымулююць работу нырак, спрыяюць страце вады. Нельга лічыць напоем і малако, якое, тым больш, не варта ўжываць з мяснымі прадуктамі. Рыбу і мяса можна запіваць кіслым сокам — грэйпфрутавым, апельсінавым, лімонным, гранатавым, яблычным, а таксама адварам шыпшыны, журавінавым морсам. Такую страву як плоў рэкамендуецца запіваць свежапрыгатаванай гарбатай і ні ў якім разе не халодным алкаголем.
Ягадка назаўжды
Рэгулярнае выкананне наступных рэкамендацый дапаможа вам як мага дольш заставацца маладой і здаровай.
ВОЧЫ.
l Памяшканне, у якім знаходзіцца камп'ютар, павінна быць не менш за 10 кв. м і пастаянна праветрывацца, каб забяспечыць прыток кіслароду да абалонкі вока.
l Крыніца святла не павінна адбівацца на экране.
l Не працуйце ў цемры.
l Кожныя 45 хвілін рабіце невялікі перапынак, выконвайце зарадку для вачэй.
l Ужывайце карысныя для вачэй вітаміны групы В (арэхі, збожжавыя, рыбу), вітамін А (моркву, таматы, лісцевую гародніну), калій (мёд, бананы), цынк (гародніну, грыбы) і вядома ж, вітамін С. Карысныя ў дадзеным выпадку семкі сланечніку, лімоны, чарніцы, кісель, праросткі пшаніцы.
СЭРЦА.
l Ужывайце 1-2 порцыі марской рыбы на тыдні.
l Водарная тэрапія для сасудаў мае на ўвазе ўдыханне водарных алеяў ядлоўцу, лімона.
l Карысная для папярэджвання атэрасклерозу ёга — шэраг практыкаванняў для дыхальнай сістэмы ўмацоўвае сценкі сасудаў. Седзячы на крэсле з прамой спінай энергічна выдыхніце праз нос, моцна сціснуўшы жывот. На ўдыху дазвольце паветру спакойна ўвайсці ў лёгкія. Выканайце 3 цыклы па 10 выдыхаў-удыхаў. Паміж імі дыхайце павольна і глыбока.
КОСЦІ.
l Здаровым людзям ва ўзросце да 65 гадоў патрабуецца 1000 мг кальцыю ў дзень. Гэта 100 г тварагу і 2 шклянкі малака. Самыя багатыя на кальцый прадукты — цвёрды сыр, тварог, ёгурт, міндаль, кунжут. Малако — добрая прапорцыя кальцыю і фосфару, а тлустая рыба, яйкі і крупы — багатыя на вітамін Д, які, як і фосфар, дапамагае засваенню кальцыю.
l Рабіце практыкаванні з гантэлямі. Нагрузку пры гэтым павінны атрымліваць усе косці. Пажадана рабіць такую фізкультуру праз дзень і неабавязкова працягла. Водныя заняткі косці не ўмацоўваюць.
МАЛОЧНАЯ ЗАЛОЗА.
l Ужывайце зяленіва, зялёную гародніну, цытрусавыя, усе віды капусты, фасолю. Усё гэта нейтралізуе канцэрагены і ў цэлым спрыяе жаночаму здароўю.
l Рэгулярна займайцеся фізкультурай. Фізічныя нагрузкі карысныя і з пункту гледжання гарманальнага статусу жанчыны.