Дактары: У Беларусі практычна няма здаровых цяжарных жанчын

Источник материала:  
16.12.2010 10:09 — Новости Здоровья

Пра гэта паведаміла дацэнт кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадуктыўнага здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат медыцынскіх навук Кацярына Пятрова 15 снежня на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, у кожнай жанчыны падчас цяжарнасці адзначаецца тая ці іншая паталогія.

Часцей за ўсё, гэта захворванні шчытападобнай залозы, страўнікава-кішачнага тракту, іншыя хранічныя захворванні, якія жанчына набывае ў дзяцінстве і юнацтве.

Апрача таго, распаўсюджаны гінекалагічныя захворванні, якія негатыўна ўплываюць на выношванне і нараджэнне дзіцяці.

Як мяркуе Пятрова, у Беларусі «не вельмі спрыяльная» сітуацыя з рэпрадуктыўным здароўем жанчын, што звязана з экалогіяй і шэрагам сацыяльных фактараў. «Дзяўчынкі рана пачынаюць палавое жыццё. Да моманту калі яны задумваюцца пра шлюб і адпаведна пра нараджэнне дзяцей, у іх ужо ёсць запас тых хвароб, якія яны набылі на працягу жыцця», — зазначыла спецыяліст.

Паводле слоў дырэктара Цэнтра рэпрадуктыўнай медыцыны гінеколага-рэпрадуктолага Святланы Жукоўскай,

найбольш спрыяльны ўзрост для нараджэння дзяцей — 25–35 гадоў.

Пасля 35 гадоў у два разы зніжаецца верагоднасць наступлення цяжарнасці і ў два разы павялічваецца рызыка развіцця парокаў у плода. Як зазначыла Жукоўская, Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць рэпрадуктыўным узрост жанчыны ад 18 да 49 гадоў.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←Говорите громче! Эту фразу теперь не придется повторять многим пациентам РНПЦ оториноларингологии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика