Дакладныя промні лечаць

Источник материала:  

У Магілёўскім анкалагічным дыспансеры адкрыўся новы радыелагічны лячэбны корпус. Яго будавалі два гады, агульны кошт перавышае 5 мільёнаў еўра.

У аддзяленнях прамянёвай дыягностыкі і дыстанцыйнай тэрапіі цяпер усталявана самае сучаснае медыцынскае абсталяванне. Прамянёвы паскаральнік дазваляе ўздзейнічаць дакладна на хворы орган і не шкодзіць іншым. Гэты прыбор, у прыватнасці, паспяхова ўжываецца пры лячэнні раку падстраўнікавай залозы. Новае абсталяванне будзе працаваць штодня для паўсотні пацыентаў. Ім могуць карыстацца хворыя з усёй Беларусі і замежжа.

Да канца наступнага года ў Магілёве плануецца пабудаваць яшчэ адзін корпус анкадыспансера, дзе будуць размешчаны пакоі для пацыентаў. Медыкі канстатуюць, што доля злаякасных новаўтварэнняў у структуры захворваемасці і смертнасці, на жаль, павялічваецца і цяпер займае другое месца пасля сардэчна-сасудзістых хвароб.

Ілона Іванова.

←На острие иглы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика