22,5% насельніцтва Беларусі зрабілі прышчэпкі супраць грыпу
У ходзе гэтай кампаніі прышчэплена 2 млн. 161 тыс. 406 чалавек, ці 22,63% ад насельніцтва Беларусі. Сярод іх 683.793 чалавекі атрымалі прышчэпкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 980.016 чалавек — за кошт мясцовых бюджэтаў, 455.295 чалавек — за кошт прадпрыемстваў і арганізацый,
42.302 чалавекі зрабілі прышчэпку за асабістыя сродкі.Міністэрства аховы здароўя даручыла галоўным дзяржаўным санітарным урачам абласцей і сталіцы правесці ацэнку гатоўнасці ўстаноў адукацыі і прамысловых прадпрыемстваў краіны да работы ў эпідэмічны сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ). Нагадаем, медыкі прагназуюць пачатак эпідэміі ВРІ і грыпу ў традыцыйныя для Беларусі тэрміны — у канцы студзеня — пачатку лютага наступнага года.
Цяпер у Беларусі актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый знаходзіцца на сярэднім узроўні. Па выніках праводзімага маніторынгу, прычынай захворванняў у 99,3% даследаваных проб з’яўляюцца негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (
«Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя, — адзначаецца ў паведамленні
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН