У Беларусі разглядаецца магчымасць увядзення абавязковага медыцынскага страхавання
паведаміла на
Паводле яе слоў, падрыхтаваны праект дзяржпраграмы развіцця страхавога рынку на найбліжэйшыя пяць гадоў. У адпаведнасці з праектам
асноўная ўвага будзе нададзена развіццю асабістага страхавання, «гэта значыць усяго, што тычыцца жыцця і здароўя грамадзян».У прыватнасці, прадугледжваецца ўвядзенне сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання. Таксама разглядаецца пытанне аб страхаванні дадатковай пенсіі. «Гаворка ідзе пра тое, каб уключыць эканамічныя рычагі і заахвоціць прадпрыемствы павялічыць увагу да страхавання жыцця і заключаць дагаворы для сваіх работнікаў», — сказала Мерзлякова.
Акрамя таго, у праекце закладзены меры па росце страхавога рынку і павелічэнні ўзносаў на душу насельніцтва.
Як адзначыла Мерзлякова, памер страхавых прэмій на душу насельніцтва складае каля 40 долараў. «Гэтага мала. Планы на наступную пяцігодку — павялічыць памер узносаў амаль у шэсць разоў. Гэта дазволіць наблізіцца нам па гэтым паказчыку да суседзяў», — сказала генеральны дырэктар.
Яна паведаміла, што ў краінах ЕС памер страхавых укладаў на душу насельніцтва складае каля 3 тыс. долараў. «Нам ёсць куды рухацца», — падкрэсліла Мерзлякова.
Таксама кіраўнік БАС нагадала, што падрыхтаваны праект указа аб унясенні зменаў у заканадаўства па пытаннях страхавой дзейнасці.
Праектам прадугледжана ўвядзенне шэрагу лібералізацыйных мер па вядзенні бізнесу на страхавым рынку. У прыватнасці, прадугледжваецца магчымасць допуску замежных страхоўшчыкаў да страхавання жыцця. Таксама плануецца даванне роўных умоў вядзення бізнесу для прыватных і дзяржаўных кампаній. У гэтай частцы прадугледжана дазволіць прыватным кампаніям перайсці да страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў.
Акрамя таго,
Праект прадугледжвае ўвядзенне паведамляльнага парадку ўзгаднення правілаў і адмены абмежаванняў па долі аднаго ўдзельніка ў капітале страхавой кампаніі, якая цяпер складае 35%.
БелаПАН