За 30 гадоў захворванне на рак скуры і меланому павялічылася больш чым утрая
аведаміў загадчык аддзела
Паводле яго слоў, калі ў 1980 годзе на рак скуры захварэла 1.909 чалавек, то ў
У свеце штогод дыягнастуецца больш за два мільёны выпадкаў раку скуры і 200 тысяч выпадкаў меланомы, якая з’яўляецца прычынай 80% смяротных выпадкаў, звязаных са злаякаснымі пухлінамі скуры.
Паводле слоў Жукаўца, рак скуры, як правіла, развіваецца ў людзей на сёмым дзясятку жыцця.
У 75–80% выпадкаў захворванне паражае галаву і шыю.Больш за палову выпадкаў меланомы выяўляецца ў людзей да 50 гадоў. Меланома часцей за ўсё паражае тулава мужчын або ногі (галёнкі) жанчын. Для развіцця меланомы дастаткова аднаразовага апёку ў выніку доўгага знаходжання на сонцы. Жукавец адзначыў, што
Жукавец падкрэсліў, што да раку скуры больш успрымальныя людзі са светлай скурай, блакітнымі вачамі, бландзіны, людзі з вяснушкамі. Ёсць навуковыя звесткі аб тым, што схільнасць да меланомы можа перадавацца ў спадчыну.
Мерамі прафілактыкі раку скуры і меланомы з’яўляюцца абмежаванне ўздзеяння на скуру ўльтрафіялетавага выпраменьвання. Адным з фактараў, які павышае рызыку развіцця раку скуры і меланомы, з’яўляецца таксама выкарыстанне салярыя. Наведваць салярый не рэкамендуецца моладзі да 17 гадоў, людзям з вялікай колькасцю радзімак, светлай скурай, вяснушкамі. Жукавец падкрэсліў, што СААЗ адносіць загар у салярыі да канцэрагенных фактараў, гэта значыць прызнае, што ўздзеянне салярыя выклікае або дакладна павялічвае частату ўзнікнення дабраякасных і/або злаякасных пухлін.
БелаПАН