У краінах ЕўрАзЭС будзе зменены вонкавы выгляд пачкаў цыгарэт
Пра работу над праектам тэхнічнага рэгламенту ЕўрАзЭС «Тытунёвая прадукцыя» расказала намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык 18 лістапада на
Паводле яе слоў,
згодна з праектам 30% плошчы пачкаў будуць займаць надпісы з папярэджаннем аб шкодзе курэння, 50% плошчы — адпаведныя выявы, якія мяркуецца размясціць на двух баках пачкаў.«Напрыклад, надпіс „Курэнне выклікае інфаркты і інсульты“ і тут жа карцінку на гэтую тэму, надпіс „Курэнне шкодзіць вашаму дзіцяці“ і карцінка неданошанага дзіцяці, надпіс аб тым, што курэнне вядзе да парадантозу і карцінка з выпадзеннем зубоў», — сказала Наройчык. Паводле яе слоў, сярод папярэджанняў на пачках будуць таксама надпісы аб тым, што курэнне выклікае імпатэнцыю, рак лёгкіх, дачаснае старэнне скуры, эмфізэму лёгкіх, і ўсе яны будуць суправаджацца адпаведнымі карцінкамі.
Як адзначыла Наройчык, чакаецца, што змяненне знешняга выгляду пачкаў прывядзе да таго, што курцы будуць кожны раз задумвацца аб праблемах, звязаных з тытунекурэннем, а людзям, якія не кураць, не захочацца браць у рукі пачак. Паводле яе слоў, напрыклад, у Канадзе, дзе цыгарэты ўжо прадаюцца ў такіх пачках, 44% насельніцтва лічаць, «што яны ўплываюць на псіхіку курцоў».
Намеснік галоўнага ўрача паведаміла, што цяпер тэхрэгламент «Тытунёвая прадукцыя» праходзіць працэдуру ўнутрыдзяржаўных узгадненняў. Чакаецца, што ён будзе зацверджаны ў 2011 годзе.
Як лічыць загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман, хутчэй за ўсё, у наступным годзе новыя пачкі яшчэ не выйдуць у продаж. Пасля таго як тэхрэгламент зацвердзяць, усім зацікаўленым кампаніям будзе дадзены час, за які магчыма наладзіць вытворчасць менавіта такіх упаковак.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН