Кава: дабро для страўніка, нагрузка для сэрца
Кава супраць раку
Медыцына прызнае: кава забяспечвае прафілактыку раку ўсіх частак страўніка. Зразумела, кава такіх хваробаў не лечыць, але шанцаў захварэць на іх у каваманаў нашмат меней.
Рак тоўстай кішкі ў людзей, якія выпіваюць па 3–4 кубачкі кавы, з’ява ўнікальная. Але 3–4 кубачкі кавы — гэта моцны ўдар па сэрцы.
Чаго баяцца?
Праціўнікі кавы часта ўзгадваюць Бальзака — самую вядомую ахвяру кавы.
Калі выпіваць у дзень больш за шэсць кубкаў кавы, то верагоднасць зарабіць сабе сардэчнае захворванне ўзрастае на 70%. З другога боку, больш за шэсць кубкаў любога напою ў дзень — гэта дакладны перабор.
Калі каву лепш не піць? Пасля абеду і перад сном. У першым выпадку кава перагружае і без таго нагружаны страўнік, а ў другім — вас чакае бяссонніца.
Калі з сэрцам дрэнна, ад кавы варта адмовіцца, які і ад іншых энергетычных напояў. Зрэдку можна дазволіць сабе кубачак, але «слабай». Тое самае і з гіпертаніяй.
Карацей, 1–2 кубкі кавы ў дзень — гэта нават карысна. А што да «наркотыкаў», дык прывыканне і псіхалагічная залежнасць ад кавы не большая, чым ад шакаладу.
Юрась Ускоў