4 памылкі на

Источник материала:  
02.11.2010 09:41 — Новости Здоровья
Паводле некаторых ацэнак, колькасць ахвяр лекавай алергіі ў тры разы перавышае колькасць ахвяр аўтамабільных катастроф.

Усяму віной — даступнасць лекавых сродкаў і павальная фармакалагічная недасведчанасць. На лекавую

тэму існуе неверагодная колькасць памылковых меркаванняў. Вось асноўныя з іх.

1. Лекавая алергія — гэта пабочная рэакцыя (пра якія нас папярэджваюць у анатацыях) на прэпарат.

Не, гаворка ідзе пра індывідуальны імунны адказ арганізма на медыкаменты, механізм узнікнення якога да канца не вывучаны. Лічыцца, што гэта ахоўная рэакцыя арганізма на ўкараненне сінтэтычнага прэпарата, у выніку якой у кроў выкідваюцца антыцелы. Чым вышэйшая іх канцэнтрацыя, тым больш вострая рэакцыя і тым цяжэй пераносіць яе чалавек.

2. Займець алергію на лякарства можна толькі з-за яго перадазіроўкі.

На жаль, лекавая алергія не залежыць ні ад працягласці прыёму «небяспечнага» лякарства, ні ад дозы алергену, які трапіў у арганізм. Каб апынуцца на бальнічным ложку, часам дастаткова мікраскапічнай дозы агрэсіўнага рэчыва. Вядомыя выпадкі, калі вострая алергічная рэакцыя развівалася нават на… удыханне пароў патэнцыйна небяспечнага для чалавека прэпарата.

3. Лекавую алергію выклікаюць антыбіётыкі.

Справакаваць лекавую алергію можа любы прэпарат. Але часцей за ўсё гэта анальгетыкі, нестэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты, антыбіётыкі пеніцылінавага рада, сульфаніламіды. Выклікаць алергію могуць і сывараткі супраць слупняку, прэпараты для паніжэння ціску і нават вітаміны (часцей за ўсё групы В). Біч апошніх гадоў — захапленне біялагічна актыўнымі дабаўкамі. Правакацыйнае дзеянне на чалавечы арганізм аказваюць і кантрасныя рэчывы, што выкарыстоўваюцца пры даследаванні ўнутраных органаў.

4. Каб зняць прыступ лекавай алергіі, дастаткова кінуць прымаць «шкодны» прэпарат.

Калі б! Няправільны прыём лекаў без наступстваў, на жаль, не застаецца, запускаючы ў арганізме такія працэсы, пра якія чалавек і не падазраваў. Спектр рэакцый на ўкараненне чужароднай «хіміі» можа быць вельмі шырокім — ад лёгкага пачырванення скуры і высокай тэмпературы да найцяжэйшых прыступаў удушша і паражэння ўнутраных органаў.

Аднымі з самых цяжкіх праяў лекавай алергіі лічыцца анафілактычны шок (з рэзкім падзеннем ціску і сасудзістай недастатковасцю) і сіндром Лаела (прыводзіць да амярцвення ўсіх слаёў скуры). У 70% выпадкаў нічога зрабіць ужо нельга. Асабліва калі гэта рэакцыя так званага маланкавага цячэння, калі лік ідзе на хвіліны.

Фактарамі рызыкі лекавай алергіі з’яўляюцца:

пастаянны кантакт з лекавымі сродкамі, якія выклікаюць сенсібілізацыю (назапашванне антыцелаў) да пэўнага прэпарата;

доўгі і часты прыём медыкаментаў;

лячэнне адразу некалькімі прэпаратамі;

хранічныя страўнікава-кішачныя захворванні, цукровы дыябет, харчовая алергія, хваробы печані і сэрца.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Невыносимая сладость бытия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика