Пры мігрэні не
Паводле статыстыкі, ад мігрэні пакутуюць, у асноўным, людзі ва ўзросце 18–35 гадоў, прычым жанчыны ў тры разы часцей, чым мужчыны. А частата і сіла прыступаў напрамую залежыць ад іх вагі: сярод хворых на цяжкія формы мігрэні каля 70% пацыентаў маюць дыягназ «атлусценне» і ў сувязі з гэтым надзвычай незадаволеныя сваёй знешнасцю.
Каб прадухіліць чарговы прыступ, можна звярнуцца да лекаў. Эфектыўныя таксама гамеапатыя і метады рэфлексатэрапіі (класічная акупунктура, шыяцу і г.д.).
Пускавым механізмам гэтай хваробы можа з’явіцца пэўны пах.
Аднак з дапамогай пахаў мігрэнь можна і вылечыць — водаратэрапія пры правільным прымяненні дае вельмі добрыя вынікі(водаракурыльні, ванны, масаж з выкарыстаннем эфірных алеяў, інгаляцыі, расціранні).
Рэакцыя на пахі ва ўсіх індывідуальная, таму трэба правільна падабраць алеі для канкрэтнага чалавека. Пры мігрэні выкарыстоўваюцца такія эфірныя алеі, як маяран, герань, лімон, гваздзіка, базілік, рамонак, эўкаліпт, размарын, хвоя, лаванда, мята, ружа,
Каб зрабіць прыступы больш рэдкімі і слабымі, а то і зусім перамагчы хваробу:
Абмяжуйце ўжыванне прадуктаў (сыры, вяндліну, арэхі, сасіскі, шакалад,
Не грэбуйце рэжымам дня і дыетай, фізічнымі практыкаваннямі, рэгулярнымі прагулкамі на свежым паветры.
Падчас прыступу не спадзявайцеся на каву: ад кафеіну сасуды спачатку рэзка звужаюцца, а потым пашыраюцца — і боль успыхвае з новай сілай. Не злоўжывайце каньяком: 50 г могуць выратаваць, а 100 г — толькі пагоршыць становішча.
Памятайце: сасударасшыральныя і абязбольвальныя прэпараты пры мігрэні не рэкамендуюцца.***
Аўстралійскія навукоўцы, правёўшы ўсебаковыя даследаванні на тэму мігрэні, прыйшлі да высновы: гэта захворванне —
Вольга Кулінковіч, Звязда