У Беларусі фіксуюцца адзінкавыя выпадкі сурагатнага мацярынства

Источник материала:  
14.10.2010 08:35 — Новости Здоровья
Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 13 кастрычніка ў Мінску загадчыца аддзялення планавання сям’і і дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця» Ала Камлюк.

Паводле яе слоў, ёй вядома аб 11 праграмах сурагатнага мацярынства. Чатыры з іх абмяркоўваліся ў РНПЦ «Маці і дзіця», але толькі адна завяршылася цяжарнасцю. «Да сурагатнай маці і яе стану здароўя выстаўляюцца вельмі жорсткія патрабаванні», — адзначыла спецыяліст.

Нагадаем, сям’я, якая вырашыла звярнуцца да сурагатнага мацярынства, самастойна шукае жанчыну, каб тая вынасіла дзіця. З ёй натарыяльна складаецца дагавор, пасля чаго ажыццяўляюцца неабходныя медыцынскія працэдуры. Згодна з заканадаўствам, сурагатная маці не мае права пакінуць у сябе народжанае дзіця.

Камлюк адзначыла, што цэнтр «Маці і дзіця» дасягнуў добрых вынікаў у прымяненні метаду экстракарпаральнага апладнення (ЭКА). З 2007 года ў цэнтры выканана прыблізна тысяча такіх працэдур, і ў 38,5% выпадкаў вынікам з’яўляецца цяжарнасць — гэта высокі паказчык.

Метад ЭКА будзе развівацца і ў далейшым, заўважыла спецыяліст. Паводле яе слоў,

16–18% сямейных пар у краіне (кожная шостая пара) не могуць абзавесціся дзіцем без медыцынскай дапамогі.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←С любимыми не расставайтесь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика