Шум на рабоце павялічвае рызыку ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў
Амерыканскія вучоныя выкарысталі ў сваёй рабоце анкеты амерыканцаў, уключаных у Нацыянальнае апытанне па вывучэнні здароўя і харчавання. Звесткі пра ўдзельнікаў апытання фіксаваліся з 1999 па 2004 год. Удзельнікі даследавання былі падзелены на дзве групы ў залежнасці ад умоў працы. У першую ўвайшлі работнікі, на якіх бесперапынна аказваў уздзеянне моцны шум на працягу мінімум трох месяцаў, у другую — усе астатнія. Моцным аўтары даследавання лічылі шум, які прымушае павышаць голас, каб быць пачутым чалавекам, які знаходзіцца побач. Згодна з вынікамі апытання 21 працэнту ўдзельнікаў даводзілася працаваць у такіх умовах на працягу дзевяці месяцаў і больш. Гэтыя людзі часцей аказваліся курцамі і часцей за іншых пакутавалі ад лішняй вагі ў параўнанні з тымі, хто працаваў у больш камфортных умовах.
Паводле падлікаў даследчыкаў, працяглае ўздзеянне шуму на рабоце было звязана з павелічэннем верагоднасці стэнакардыі ў 2,9 раза, каранарнай недастатковасці — у 2 разы, ізаляванай дыясталічнай гіпертэнзіі — у 2,3 раза. Найбольш высокай рызыка пералічаных захворванняў была сярод мужчын, удзельнікаў маладзейшых за 50 гадоў і курцоў. Атрыманыя звесткі сведчаць пра тое, што павышаны ўзровень шуму на рабочым месцы заслугоўвае пільнай увагі як важны фактар рызыкі ўзнікнення
Справаздача аб даследаванні апублікавана ў часопісе Оссuраtіоnаl аnd Еnvіrоnmеntаl Mеdісіnе.
Звязда