Чаму пакутуе малочная залоза?
07.10.2010 10:00
—
Новости Здоровья
Захваральнасць жанчын на рак малочнай залозы ў Еўропе, ЗША і Канадзе расце. Такая тэндэнцыя назіраецца і ў Беларусі. Гадоў трыццаць таму ў нашай краіне рэгістравалася 800 выпадкаў захворвання ў год, цяпер — 3,5 тысячы. Мяркуючы па ўсім, наўрад ці ў бліжэйшы час ўдасца паўплываць на захваральнасць, а значыць, і на гэтую тэндэнцыю. Спецыялісты робяць стаўку на іншае — ранняе выяўленне захворвання. Дабіцца значных зрухаў там, дзе існуе страхавая медыцына, вядома ж, прасцей і тым не менш, дзякуючы велізарнай асветніцкай рабоце ў Беларусі таксама становіцца ўсё менш запушчаных выпадкаў.
Італія ставіць перад сабой мэту дабіцца з дапамогай мамаграфічнага скрынінгу (скрынінг — адбор жанчын для паглыбленага даследавання) выяўлення пухлін памерам да 5 мм у 75 працэнтах выпадкаў! Паводле слоў загадчыка аддзела онкамамалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава, доктара медыцынскіх навук Леаніда Путырскага, у нас сёння на 1-2 стадыях выяўляецца 78 працэнтаў раку малочнай залозы. Гэта лепшы вынік на постсавецкай прасторы. Хоць наша першая стадыя — пухліна крыху іншых памераў, 1,5-2 см. Тым не менш, у ранняй дыягностыцы гэтага віду раку краіна зрабіла за апошнія пятнаццаць гадоў не проста значны крок, а вялікі рывок наперад.
Сапраўды, для паляпшэння выяўлення раку малочнай залозы на ранніх стадыях у шэрагу краін стаўка робіцца на масавае абследаванне жаночага насельніцтва на такім апараце, як мамограф. Наогул такое даследаванне паказана для жанчын ва ўзросце ад 50 да 69 гадоў і ад 40 да 50-і ў пэўных групах рызыкі. Для скрынінгу патрабуецца як мінімум тры важныя рэчы пэўная колькасць мамографаў, спецыялістаў, якія ўмеюць працаваць на гэтых апаратах, а таксама прыхільнасць пацыентак праходзіць абследаванне кожныя два гады. Толькі пры такім раскладзе можна атрымаць пэўныя вынікі, зрабіць нейкія высновы...
У рэспубліцы сёння 10 мамографаў. Апараты ёсць, зразумела, ва ўсіх абласцях. Праўда, для правядзення нацыянальнага мамаграфічнага скрынінгу патрэбны 50 мамографаў. Кошт укаранення штогадовага мамаграфічнага скрынінгу ў Беларусі і аднаго года работы складае каля 200 млрд рублёў, без уліку сродкаў, неабходных для падрыхтоўкі кабінетаў да ўстаноўкі стацыянарных мамографаў, і ўсіх затрат, звязаных з пошукам, падрыхтоўкай медыцынскага персаналу. Рыхтаваць, напэўна, давядзецца і нашых жанчын. Успамінаецца, як некалькі гадоў таму на адным буйным айчынным прадпрыемстве мамолагі спрабавалі праводзіць сярод яго работніц штогадовыя абследаванні малочнай залозы. Аднак калі на першы раз з'явіліся 5 тысяч добраахвотніц, то праз пяць гадоў засталіся ўсяго... 300. А без прыхільнасці пацыентак абследаванню асаблівага сэнсу ў скрынінгу няма.
З аднаго боку, павелічэнне выяўляльнасці ранняга раку малочнай залозы сведчыць аб тым, што суайчынніцы больш уважліва пачынаюць ставіцца да свайго здароўя. З другога боку, прыгадаем Італію і падумаем пра тое, што нам яшчэ ёсць да чаго імкнуцца. Стаўку ў такой справе нельга рабіць выключна на развіццё медыцыны. Якімі б дыягнастычнымі і лячэбнымі магчымасцямі ні валодала краіна, галоўным застаецца адно: каб жанчына прыйшла да ўрача. Калі нічога не непакоіць, то раз у год на прафілактычны агляд. Калі нешта пачало непакоіць, значыць, трэба адкласці ўсё справы і бегчы па кансультацыю тэрмінова. Неабавязкова нават адразу шукаць мамолага. Дастаткова звярнуцца да тэрапеўта ці гінеколага. Дарэчы, нават пры звароце да гэтых спецыялістаў па іншых прычынах заўсёды прасіце доктара агледзець і малочную залозу, калі па нейкіх прычынах ён не зрабіў гэтага па ўласнай ініцыятыве.
Паміж візітамі да ўрача штомесяц рабіце самаагляд. Не думайце, што выявіць праблему можна толькі з дапамогай спецыяльнай апаратуры. У той жа Італіі 80 працэнтаў ранняга раку малочнай залозы ў жанчын выяўляюць... мужчыны! Нашы жанчыны, на жаль, не могуць пахваліцца нечым падобным... Значыць, наша малочная залоза — у нашых руках! Рабіце самаагляд, і калі выявілі нейкую гарошынку, нейкае ўшчыльненне, не страчвайце раўнавагу. Майце на ўвазе, што толькі ў 5-6 працэнтах выпадкаў праблем з малочнай залозай сапраўды мае быць злаякаснае ўтварэнне. Ва ўсіх іншых — дабраякасныя захворванні, якія добра лечацца і тым самым прафілактуюць развіццё злаякасных новаўтварэнняў. Так што не хвалюйцеся, калі намацалі пад пальцамі тое, чаго раней не было. Але і не падсілкоўвайце сваю ляноту. Тэрмінова ідзіце да ўрача! Калі тэрапеўт або гінеколаг выявіць у вас змяненні ў малочнай залозе, ён адразу накіруе для даабследавання ў анкалагічны дыспансер па месцы жыхарства або ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Раннія стадыі раку добра лечацца, выконваюцца нават аперацыі з захаваннем органа. Пры выдаленні ж малочнай залозы выконваюцца аперацыі рэканструктыўныя, аднаўленчыя, кажа загадчык онкамамалагічнага аддзялення РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Генадзь Былінскі.
Навуковы супрацоўнік аддзела онкагінекалогіі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Галіна Касцевіч:
— Малочная залоза — частка комплексу органаў рэпрадуктыўнай сістэмы жанчыны. Цела маткі, шыйка маткі, яечнікі ўплываюць на стан здароўя малочнай залозы. Наогул праблемы ў рэпрадуктыўнай сістэме не ўзнікаюць спантанна. Стан малочнай залозы яшчэ можна ацаніць самастойна. У дачыненні да палавых органаў гэта проста немагчыма. Не чакайце болю. Доўгі час пухліна не баліць, такі сімптом з'яўляецца толькі на позніх стадыях. Каб не ўпусціць каштоўны час, хадзіце да гінеколага штогод, добраахвотна і з задавальненнем. Гінеколаг здольны ацаніць здароўе ўсёй рэпрадуктыўнай сістэмы. Не забывайцеся, калі трэба, нагадаць спецыялісту пра агляд малочнай залозы. Ніколі не пакідайце без увагі любыя змены ў працы рэпрадуктыўнай сістэмы і не піце гарманальныя прэпараты па падказцы сябровак...
Праявіце самапавагу
22 кастрычніка ў рэспубліцы будзе праходзіць акцыя, прысвечаная малочнай залозе. У гэты дзень ва ўстановах аховы здароўя можна будзе атрымаць адпаведную інфармацыю, трапіць на прыём да спецыялістаў з мэтай агляду малочнай залозы. Аднак спецыялісты (тэрапеўты, гінеколагі, мамолагі, анколагі) будуць рады бачыць вас і ў любыя іншыя дні. Не адкладвайце візіт.
Правядзіце самаагляд
Агляд малочных залозаў праводзіцца ў першай палове менструальнага цыкла (на 7-10 дзень). Самаагляд не адмяняе штогадовага візіту да ўрача з той жа мэтай. Жанчынам пасля 40 гадоў неабходна рабіць мамаграфію. Паміж 40 і 49 гадамі мамаграфія робіцца раз у два гады, калі ўрач не рэкамендуе іншую схему, а пасля 50 гадоў — штогод.
Мамаграфічнае абследаванне можна прайсці ў кожным онкадыспансеры. У Мінску — у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава, 8-й гарадской клінічнай бальніцы, 19-й паліклініцы, абласным раддоме, гарадскім онкадыспансеры.
Звядзіце да мінімуму
З мноства разнастайных фактараў рызыкі ўзнікнення раку малочнай залозы вылучаюць асноўныя:
1. Узрост. Часцей за ўсё рак выяўляецца ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў, аднак сачыць за малочнай залозай трэба ў любым узросце, нават у маладым, паколькі рак маладзее.
2. Спадчыннасць. Толькі 5 працэнтаў выпадкаў раку малочнай залозы перадаецца з пакалення ў пакаленне, часцей перадаецца ў спадчыну толькі схільнасць.
3. Фізічныя траўмы. Працэнт "посттраўматычнага" раку малочнай залозы вагаецца ад 4 да 44. Неабходна берагчы малочную залозу ад траўмаў.
4. Псіхічныя траўмы. Працяглыя раздражненні цэнтральнай нервовай сістэмы рознымі фактарамі прыводзяць да яе функцыянальнага знясілення і тым самым парушаюць нармальны абмен у арганізме, што спрыяе развіццю злаякасных новаўтварэнняў.
5. Харчаванне. Лішак ужывання жывёльных тлушчаў, высокакаларыйнай ежы, недахват вітамінаў, асабліва А, Е, С, атлусценне таксама павышаюць рызыку захварэць на анкалогію.
6. Дзетародная функцыя. Ранні, да 12 гадоў, пачатак менструацый і позні, пасля 53-55 гадоў, клімакс, познія, пасля 26 гадоў, першыя роды, роды пасля 40 гадоў, малая колькасць родаў, кароткачасовасць груднога выкормлівання, частыя аборты, запаленне прыдаткаў маткі, паніжаная палавая ўзбуджальнасць (фрыгіднасць), пярвічная бясплоднасць, нерэгулярнасць і позні пачатак палавога жыцця, перанесеныя мастыты і інш.
7. Парушэнне функцыі печані, шчытападобнай залозы, яечнікаў.
8. Дрэнная якасць паветра і вады.
9. Павышаная іанізуючая радыяцыя. Вывучалі выпадкі раку малочнай залозы пасля атамнай бамбардзіроўкі ў Японіі. Аказалася, што частата пухлін значна вышэйшая ў тых, хто падвергся радыеактыўнаму абпраменьванню. Найбольш моцнае анкагеннае дзеянне радыяцыі праявілася ў тых, хто падвергся ёй ва ўзросце 10-19 гадоў, слабейшае — пасля 35 гадоў.
Менш за 1 працэнт выпадкаў раку малочнай залозы можна аднесці на кошт агульных дыягнастычных (радыялагічных) працэдур. Таму большасці жанчын робяць мамаграфію пасля 40 гадоў, калі рызыка раку малочнай залозы ад гэтага абпраменьвання нязначная.
Што да Чарнобыльскай аварыі, то ў 1995-1996 гадах адзначаны больш высокі тэмп росту раку малочнай залозы ў Гомельскай вобласці.
10. Яркае святло. Было паказана, што жанчыны, якія працуюць з яркім святлом, маюць павышаную рызыку з'яўлення раку малочнай залозы (павялічваецца выпрацоўка мелатаніну, затым эстрагенаў і пралакціну).
11. Дэфіцыт вітаміну Д. Гэты вітамін і яго метабаліты могуць зніжаць рызыку раку малочнай залозы, аднак даследаванні працягваюцца.
12. Гіпадынамія. Было адзначана, што недахват фізічнай актыўнасці павышае рызыку раку малочнай залозы.
Каб знізіць рызыку з'яўлення раку малочнай залозы, трэба імкнуцца звесці колькасць вышэйадзначаных фактараў да мінімуму.