Пад уплывам кафеіну людзьмі можна маніпуляваць

Источник материала:  
07.10.2010 09:09 — Новости Здоровья
Кава можа быць выкарыстаная для маніпулявання людзьмі, даказалі вучоныя аўстралійскага ўніверсітэта.

Для даследавання на дыскусію аб важных сацыяльных пытаннях, такіх, як пакаранне смерцю, тэрарызм, аборты, было запрошана 140 добраахвотнікаў. Першая група людзей падчас абмеркавання піла каву, другая піла гарбату або зусім адмаўлялася ад напояў. Першая група добраахвотнікаў ужо пасля другога кубка кавы, пачуўшы контраргументы апанента, ад свайго меркавання адмаўлялася, прымаючы часцей супрацьлеглую пазіцыю. Другая група, якая не піла каву, працягвала адстойваць сваё меркаванне, як і раней.

Як тлумачаць спецыялісты, вялікія дозы кафеіну выклікаюць адчуванне эйфарыі, якое, разам з выкідам адрэналіну, садзейнічае таму, што чалавеку складана сканцэнтравацца, і ён становіцца больш згаворлівым.

Бадзёрасць ад кавы — ілюзія

Прыліў бадзёрасці, які прыпісваюць дзеянню кафеіну, хутчэй за ўсё, узнікае ў сувязі з «эфектам адмены» ў выпадках устрымання ад кавы, лічаць вучоныя Брыстальскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі.

Кафеін вядомы як стымулятар і можа выклікаць стан неспакою. Аднак у людзей, якія пастаянна п’юць каву, узнікае прывыканне (талерантнасць) да яе эфектаў.

Аўтары эксперыменту адзначаюць: «Даследаванне даказвае, што мы не атрымліваем карысці ад ужывання кафеіну. Нягледзячы на тое, што мы суб’ектыўна адчуваем прыліў бадзёрасці, гэта не больш чым наступства „эфекту адмены“. Кафеін усяго толькі вяртае нас у нармальны стан. З іншага боку, кафеін узмацняе трывогу, але ў сувязі з развіццём талерантнасці для большасці гэты эфект нязначны».

Кафеін умацоўвае памяць

Два кубкі кавы ў дзень дапамагаюць умацаваць памяць, паведамляюць вучоныя з універсітэта штата Паўднёвая Фларыда (ЗША).

Падчас даследаванняў ім удалося даказаць, што кафеін здольны аднаўляць нервовыя клеткі, пашкоджаныя хваробай Альцгеймера. Пры гэтым штодзённае ўжыванне эквіваленту 2 кубкаў кавы ў суткі не толькі палепшыла ў захварэлых мышэй работу мозга, але і знізіла ў крыві канцэнтрацыю бялку амілоіду, які адкладваецца ў нервовых клетках пры хваробе Альцгеймера. Паводле меркавання вучоных, кава паляпшае работу нервовых клетак і ў здаровых людзей. У хуткім часе пачнецца распрацоўка лекавага прэпарату, які ўтрымлівае кафеін.

Падзяліцца навіной: 
Вольга Кулінковіч, Звязда

←Перамагаем дэпрэсію за тры дні

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика