Старэнне залежыць толькі ад генаў і ладу жыцця, акісленне ні пры чым
Такое заключэньне зробленае на падставе галоўнай асаблівасьці целамераў — караціцца пры кожным цыкле дзяленьня клетак. Менавіта хуткасьць гэтага працэсу і можа быць адным з асноўных фактараў старэньня арганізму, сьведчаць брытанскія генэтыкі.
Паводле прафэсара Ціма Спэктара з Kings College, «людзі з адпаведнай генэтычнай схільнасьцю могуць старэць яшчэ хутчэй, калі іх целамеры, гэтак мовіць, трапяць у неспрыяльнае асяродзьдзе. Размова ідзе пра пэўныя шкодныя звычкі чалавека — курэньне, маларухомасьць, атлусьценьне». У такім выпадку вынікам будзе альбо больш хуткае старэньне арганізму, альбо яго схільнасьць да заўчасных узроставых захворваньняў, у тым ліку, хваробаў Альцгаймэра, Паркінсона ці
Як лічаць брытанскія навукоўцы, для вывучэньня
Акісьляльны стрэс не адыгрывае ніякай ролі ў працэсе старэньня.
Вера ў цуд вяртаньня маладосьці пры дапамозе розных крэмаў, вітамінаў, БАДаў, дыетаў авалодала галовамі мільёнаў спажыўцоў. Грунтуецца яна на распаўсюджанай сярод фармаколягаў ды дыетолягаў тэорыі назапашваньня ў арганізьме пашкоджаных супэраксідамі малекулаў. Падобны працэс называецца акісьляльным стрэсам. І менавіта рознага кшталту антыакісьляльнікі памяншаюць узьдзеяньне супэраксідаў на арганізм чалавека.
Паводле экспэртаў Kings College, шматлікія дасьледаваньні, накіраваныя на доказ гэтай тэорыі, былі непераканаўчымі, і акісьляльны стрэс насамрэч не адыгрывае аніякай ролі ў працэсе старэньня.
Як вынікае з артыкулу ў часопісе Genes and Development,
дасьледаваньні адносна эфэкту амаладжальных сродкаў былі праведзеныя наГенэтычным шляхам дасьледчыкі дамагліся таго, што арганізмы нематодаў атрымалі магчымасьць вызваліцца ад лішку супэраксідаў.
Паводле навуковага кіраўніка дасьледніцкай групы доктара Дэвід Джэма,
калі тэорыя «амаладжэння» дакладная, гэта прывяло б да таго, што працягласьць жыцьця гэтых чарвякоў была б даўжэйшай у параўнаньні зь іхнымі «неамалоджанымі» супляменьнікамі. Аднак, гэтага не адбылося,піша Genes and Development.
Паводле радыё «Свабода»