Мінздароўя настойліва рэкамендуе прышчапляцца супраць грыпу
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя, менавіта вакцынацыя дапаможа стварыць высокі ўзровень калектыўнага імунітэту і абмежаваць грыпозную эпідэмію. Прышчэпка абараняе ад захворвання на грып каля 80% здаровых дзяцей і дарослых.
Па стане на 27 верасня ў Беларусь паступіла каля 2 млн. доз супрацьгрыпознай вакцыны.У гэты дзень пачалася вакцынацыя насельніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. За кошт сродкаў дзяржавы будуць прышчэплены людзі, у якіх высокая рызыка развіцця ўскладненняў пасля захворвання на грып: з хранічнымі захворваннямі дыхальнай,
Аптымальны тэрмін правядзення вакцынацыі — з другой паловы верасня да другой паловы лістапада: уздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып у Беларусі прыпадае на
Разам з тым у перыяд сезоннага ўздыму ВРВІ Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб важнасці выканання мер для павышэння супраціўляльнасці арганізму інфекцыі. У прыватнасці, рэкамендавана прымяненне супрацьвірусных мазей і лекаў, лекавых сродкаў, якія садзейнічаюць павышэнню імунітэту: сіропу з пладоў шыпшыны, настойкі араліі, экстракту элеўтэракоку, настойкі і экстракту жэньшэню. Неабходна пазбягаць людных месцаў, старацца больш гуляць на свежым паветры, часцей праветрываць памяшканні, не пераахалоджвацца, пазбягаць стрэсавых сітуацый, якія прыгнятаюць імунную сістэму. Прапануецца таксама часта мыць рукі, загартоўвацца, прымаць па
Анастасія Янушэўская, БелаПАН