Калі ў дзіцяці скаліёз…
Сёння скаліёз з’яўляецца самай распаўсюджанай артапедычнай праблемай сярод дзяцей. Як адзначае загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава, штогод падчас прафілактычных аглядаў упершыню рэгіструецца парушэнне постаці ў 22.000 школьнікаў, а розныя ступені скаліёзу — у 10.000 дзяцей. Прычым скаліёз — тая хвароба, якой нельга перахварэць у дзяцінстве аднойчы і назаўсёды. Яна можа пакінуць пасля сябе такія наступствы, як ранняе зношванне пазваночніка, які будзе старэць і выходзіць са строю
Улічваючы актуальнасць праблемы,
Папрасіце дзіця стаць да вас спінай і расслабіцца (няхай яно прыме звычную для яго позу паставы). Перш за ўсё вы павінны звярнуць увагу на наступныя асноўныя прыкметы скаліёзу:
адно плячо крыху вышэй за другое;
выпірае рог адной з лапатак;
розная адлегласць ад прыціснутай да бока рукі да таліі;
пры нахіленні наперад бачная крывізна пазваночніка.
Калі вы знайшлі хаця б адну з гэтых прыкмет, тэрмінова вядзіце дзіця на прыём да раённага артапеда або хірурга.
Асноўная задача пры лячэнні скаліёзу ў дзяцей — дабіцца зніжэння празмернай нагрузкі на пазваночнік пры адначасовым умацаванні мышцаў спіны і ўсяго тулава, што ў спалучэнні з ростам дзіцяці дазволіць выправіць скрыўленне (канкрэтную методыку лячэння менавіта для вашага дзіцяці дасць
Забяспечце дзіцяці аблегчаны рэжым для яго пазваночніка.
Купіце артапедычны матрац, калі няма такой магчымасці, няхай спіць проста на цвёрдым ложку з плоскім ватным матрацам на роўным шчыце з невялікай падушкай. У школу дзіця павінна хадзіць з ранцам, а не з сумкай у адной руце. Падбярыце яму стол і крэсла для заняткаў дома (яны павінны адпавядаць росту дзіцяці, быць зручнымі і фізіялагічнымі).
Развівайце ў дзіцяці ўнутраную самадысцыпліну.
Яно павінна пастаянна само сачыць за сваёй постаццю (калі ідзе, стаіць, сядзіць, адпачывае). Дзіця павінна штодзень займацца лячэбнай фізкультурай (комплекс практыкаванняў падбяруць у фізкультурным дыспансэры, пажадана, каб дзіця адзаймалася там хоць бы некалькі тыдняў, засвоіла практыкаванні і прывыкла да неабходнасці пастаянных нагрузак).
Прайдзіце курс лячэння ў спецыялізаваным санаторыі.
Практычна немагчыма забяспечыць дзіцяці ў хатніх умовах патрэбны рэжым для выканання комплексу лячэбных працэдур (артапедычныя ўкладкі, масаж, фізіятэрапія, ЛФК…) Таму вельмі пажадана правесці курс лячэння ў
Застаўце дзіця палюбіць спорт.
Сумныя і аднастайныя практыкаванні лячэбнай фізкультуры часта не даспадобы школьнікам. Часам значна прасцей і эфектыўней прыцягнуць дзіця да спорту; захапляльнага, яркага, які дадасць яму аўтарытэту ў вачах равеснікаў. Існуе даволі вялікая колькасць відаў спорту, рэкамендаваных для лячэння скаліёзаў і іншых хвароб пазваночніка, у асноўным гэта цыклічныя віды спорту з «сіметрычнай» нагрузкай. Толькі трэба імі сапраўды займацца. (пажадана з трэнерам), а не «адбываць нумар». Плаванне — самы лепшы від спорту пры скаліёзе і пры любым скрыўленні пазваночніка. Вада натуральным чынам разгружае пазваночнік, а нагрузкі павышаюць моц і трываласць мышцаў спіны, адначасова развіваючы і трэніруючы
Не забывайцеся пра агульнаўмацавальныя мерапрыемствы.
Здаровае харчаванне — немалаважная дэталь. Бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны і мінералы — усё гэта ў патрэбных прапорцыях і ў патрэбнай колькасці павінна быць у рацыёне дзіцяці.
Кантрасны душ — карысная танізуючая працэдура для мышцаў і сасудаў усяго арганізма.
Курэнне — вельмі шкодная звычка ўвогуле, а для хворых скаліёзам дзяцей асабліва: нікацін прымушае звужацца сасуды і капіляры, пагаршаючы кровазабеспячэнне ў тым ліку і
Не рабіце неабдуманых крокаў.
У апошні час наша медыцына ўсё больш камерцыялізуецца і з’яўляецца мноства «спецыялістаў», гатовых лячыць скаліёз рознымі метадамі — ад мануальнай тэрапіі да курса спецыяльных ін’екцый у мышцы спіны. Будзьце вельмі асцярожнымі ў выбары падобных схем лячэння. Напрыклад, мануальная тэрапія ўвогуле вельмі адказны і траўманебяспечны метад, а ў руках шарлатана ці проста няўмелага ўрача здольная прывесці да трагедыі. Акрамя таго большасць артапедаў лічаць, што мануальная тэрапія проста шкодная пры скаліёзе.
Вольга Шаўко, Звязда