Сквар сапсаваў паветра ў беларускіх гарадах
Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.
Як падае БЕЛТА, паводле стацыянарных назіраньняў у пэрыяд з 5 па 11 жніўня, максымальныя канцэнтрацыі фармальдэгіду ў Віцебску перавышалі нарматыў якасьці ў 1,1–1,4 разы, Берасьці — у 1,4–1,9 разы, Магілёве — у 2,1 разы, Оршы — у 2–2,3 разы. У Менску (раён вуліцы Шчорса) максымальная канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 нормы гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі.
Максымальныя канцэнтрацыі цьвёрдых часьцінак сумарна ў Мазыры (раён вуліцы Пралетарская) і Менску (раён вуліцы Бабруйская) складалі 1,3 ГДК і 1,5 ГДК адпаведна.
У Магілёве максымальныя канцэнтрацыі аміяку знаходзіліся ў межах 1,3–1,7 ГДК, фэнолу (раён вуліцы Чалюскінцаў) — 1,1–1,9 ГДК. Кароткачасовае павелічэньне ўтрыманьня дыяксыду азоту (1,2 ГДК) зафіксавана ў раёне вуліцы Астроўскага.
Па дадзеных бесьперапынных вымярэньняў, павелічэньне ўтрыманьня ў паветры цьвёрдых часьцінак фракцыі
svaboda.org