Навукоўцы перасцерагаюць: ад плэераў дзеці глухнуць
11.08.2010 13:59
—
Новости Здоровья
Даследаванні, праведзеныя польскімі навукоўцамі паказваюць, што кожны чацверты малодшы школьнік кепска чуе, і вінаватыя ў гэтым mp3-плэеры . mp3-плэеры шкодзяць дзецям больш, чым шум на калідорах падчас перапынкаў, які спараджае праблемы з канцэнтрацыяй падчас уроку, але слыху не шкодзіць.
Раней страту слыху выклікалі ў асноўным інфекцыі і траўмы, а сёння дзеці правакуюць яе самі, слухаючы гучную музыку праз навушнікі, — сцвярджае Крыстафер Каханэк, каардынатар даследавання з Інстытута фізіялогіі і паталогіі слыху.
Ён падкрэслівае, штоАўтары даследаванняў наведалі таксама вясковыя школы. Вынікі апытанняў паказалі, што там справа нават горшыя.
Толькі палова бацькоў дзяцей з недахопамі слыху, якія вымагаюць насіць слыхавы апарат, ведала пра праблему да візіту навукоўцаў.А тым часам, чым раней лячыць, тым большыя шанцы на паспяховыя вынікі. Дзеці з недахопамі слыху маюць шмат праблемаў з навучаннем і разуменнем настаўніка. Тым не менш, яны саромеюцца перапытваць і не хочуць сядзець на першай парце, а праблемы растуць, — кажа доктар Каханэк.
Апроч таго, праз праблемы са слыхам дзяцей складаней навучыць чытаць.Падзяліцца навіной:
wyborcza.pl
wyborcza.pl