Нашы любімыя семкі: шкода або карысць?
04.07.2010
—
Новости Здоровья
Калі папрасіць каго-небудзь назваць любімую ежу, то ў спіс пералічанага абавязкова ўвойдуць семачкі сланечніку. Многія так любяць іх грызці, што цяжка знайсці чалавека, які хоць раз у сваім жыцці не купляў бы сабе пакуначак смажаных семак.І хоць гэты ласунак часта прыводзіць да гастрыту, язвы страўніка і нават да апендыцыта, народ усё роўна не прымусіш адмовіцца ад гэтага ласунку. Тым не менш неабходна ведаць пра шкоду гэтага насення (між іншым, кашмарным сне стаматолагаў), бо грызці іх мы ўсё роўна не перастанем, але трэба разумець, у якой колькасці гэта можна рабіць.
Мусіць, часцей за ўсё сярод урачоў пацыенты хлусяць стаматолагам. Ну як прызнаешся чалавеку ў масцы і са свердлам у руках, што прычынай той або іншай пломбы сталі ўчорашнія семачкі? Ды ніколі! Бо ўсе дантысты наперабой пераконваюць нас не грызці семачкі. Але ж утрымацца немагчыма, а значыць, праблем з зубамі не пазбегнуць. Тым не менш давайце пашукаем і плюсы ва ўсеагульнай любові да чорных зярнятак.
Карысць
1. Гэты прадукт багаты расліннымі тлушчамі і тлушчарастваральнымі вітамінамі — А, D і Е. Поліненасычаныя тлустыя кіслоты, якія змяшчаюцца ў раслінным алеі, спрыяюць паніжэнню ўзроўню халестэрыну ў крыві і запавольваюць працэсы старэння.
2. У белым ядры семак больш за 25 % паўнавартаснага харчовага бялку, каля 35 % тлушчу і шмат вугляводаў. Акрамя таго, насенне сланечніку багатае вітамінамі, якія ўмацоўваюць скуру і слізістыя абалонкі чалавечага арганізма, нармалізуюць кіслотна-шчолачны баланс.
3. Маленькія белыя зярняткі — скарбніца мікраэлементаў: цынк, фтор, ёд, кальцый, жалеза. І гэтыя багацці семачкі захоўваюць на працягу ўсёй зімы, за што і атрымалі назву "прыродных кансерваў".
4. Семкі з'яўляюцца сродкам прафілактыкі атэрасклерозу, інфаркту міякарда і іншых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама дапамагаюць пры захворваннях печані і жоўцевыводных шляхоў. Бялок семак утрымлівае незаменныя амінакіслоты.
5. Больш карысныя семкі ў шкарлупіне, чым без яе. У лузаных семечках тлушчы акісляюцца.
6. Семечкі сланечніку па ўтрыманні ў сабе карысных рэчываў вельмі падобныя на ўсе астатнія віды. Але ў той жа час і адрозніваюцца тым, што ўтрымліваюць фоліевую кіслату і вітамін В 6.
7. Дзякуючы ўтрыманню спецыфічнага для гэтага насення вітаміну яны добра спрыяюць умацаванню як валасоў, так і пазногцяў. Да таго ж усё больш і больш семкі выкарыстоўваюць у касметалогіі. Так, скрабы для цела, створаныя на аснове семак, дапамагаюць выдаліць змярцвелыя клеткі і аднавіць структуру скуры, ствараючы эфект "абноўленай".
8. Псіхолагі сцвярджаюць, што семкі, а дакладней, працэс іх лузання, вельмі карысны для заспакаення нерваў: калі хвалюешся, знаходзішся ў стрэсе і г.д., то трэба, каб рукі былі чымсьці занятыя, таму семкі дапамагаюць расслабіцца і адцягнуць увагу — як ружанец у мусульман.
9. У 100 грамах семак утрымліваецца больш за 300 міліграмаў магнію — у шэсць разоў больш, чым у жытнім хлебе, які лічыцца адным з асноўных пастаўшчыкоў гэтага элемента.
Шкода:
1. Семкі не варта ўжываць тым, хто хоча пахудзець. У 100 г сланечнікавых семечак утрымліваецца цэлых 520 ккал. А гэта значыць:
паўшклянкі семак = 2 порцыі варанага рысу або плітка шакаладу; 1 шклянка = паўбохана хлеба або порцыя шашлыку са свініны.
2. Пры смажанні вялікая частка карысных рэчываў, якія змяшчаюцца ў семках, разбураецца.
3. Доўгія карані сланечніку ўбіраюць у сябе з глебы ўсё, што можна і што нельга. Часцей за ўсё сярод непрыемных дадаткаў выяўляецца кадмій, шкоднае ўздзеянне якога на арганізм чалавека даўно даказана. Ён значна павялічвае рызыку ўзнікнення захворванняў нырак і нервовай сістэмы. І паколькі кантролю за выпускам і продажам семак няма практычна ніякага, то яны могуць нанесці арганізму сур'ёзную шкоду, калі ўжываць семкі невядомага паходжання. Гарантыі таго, што вы не нагрызяце ў свой арганізм досыць вялікую дозу кадмію, таксама ніхто даць не можа.
4. Пасля доўгага лузання семак зубная эмаль разбураецца, з-за чаго нават у маладосці зубы ў чалавека крышацца, становяцца брыдкімі, і часта на іх утвараюцца чорныя плямкі — зубныя камяні.
5. Семкі адмоўна адбіваюцца на галасавых звязках. Іх непажадана ўжываць спевакам, бо пасля іх ужывання горла як быццам змазваецца і спяваць высока артыстам немагчыма. Пра гэта расказваюць яшчэ ў музычных школах.
Гэта цікава:
...у мусульман прыкмета самага кепскага тону і непавагі да суразмоўцы — звычка жаваць жуйку, лузаць семкі падчас гутаркі.
...ва Уладзівастоку ў 2002-м годзе афіцыйна забаранілі прадаваць семкі ў сувязі з візітам у горад прэзідэнта РФ — У.У. Пуціна.
...Прападобная Феактыста 35 гадоў жыла на востраве Паросе ў адзіноце і малітве. Яе ежай былі толькі семкі.

Крынiца: Звязда