Сёння і заўтра медыкі рэкамендуюць гіпертонікам і сардэчнікам заставацца дома

Источник материала:  
11.06.2010 10:34 — Новости Здоровья
Паводле слоў доктара‑кардыёлага раённага кардыялагічнага цэнтра Фрунзенскага раёна Марыны Відзякінай, тэмпературу 28—29 градусаў па Цэльсію гіпертонікам і тым, хто пакутуе ад ішэмічнай хваробы сэрца, перажыць вельмі цяжка. Звычайна гэта пажылыя людзі, якія да таго ж дрэнна пераносяць духату.

«Такім людзям пасля 11.00 рэкамендуецца не выходзіць з дома, кватэры, і пакуль не спадзе спякота, не завіхацца на дачных участках», — сказала Марына Відзякіна. Доктар таксама параіла сардэчнікам і гіпертонікам у спякотныя дні як мінімум двойчы ў суткі вымяраць узровень артэрыяльнага ціску. І ў залежнасці ад яго паказчыкаў зніжаць або павялічваць дозы прэпаратаў, якія яны прымаюць.

«Пры з’яўленні галавакружэння, галаўных боляў, пагаршэнні зроку, мільганні «мушак» перад вачыма, слабасці ў адной палове тулава, руцэ або назе, а таксама пагаршэнні мовы — неадкладна выклікайце хуткую. Названыя сімптомы могуць быць прыкметай пачатку інсульту», — папярэдзіла Марына Відзякіна.

Акрамя таго, пры ўзнікненні боляў у грудной клетцы, асабліва незнаёмых, якія не здымаюцца нітрагліцэрынай у спалучэнні з аспірынам, доктар парэкамендавала адразу ж званіць у службу «103», інакш можа развіцца інфаркт міякарда. Увечары, перад тым як ісці спаць, праветрывайце памяшканне. Фортачкі або вокны пакідайце на ноч адчыненымі.

«І ні ў якім разе не ўжывайце алкаголь! Спіртныя напоі, нават калі яны слабаалкагольныя, узмацняюць або аслабляюць дзеянне лекаў. А там і да інсульту або інфаркту недалёка», — дадала Марына Відзякіна.


Звязда

←Линия жизни

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика