Тлушч павінен быць добрым

Источник материала:  

Халестэрын устойліва асацыюецца з атэрасклерозам, хоць яго роля ў нашым арганізме куды больш разнастайная.

Без халестэрыну наднырачнікі не сінтэзуюць стэроідныя гармоны, якія рэгулююць водна-салявы і вугляводны абмен. Палавым залозам халестэрын неабходны для вытворчасці жаночых і мужчынскіх палавых гармонаў. У печані з халестэрыну ўтвараюцца жоўцевыя кіслоты, якія дапамагаюць ператраўліваць тлушчы. Неабходны халестэрын і для выпрацоўкі вітаміну D, які бярэ ўдзел у абмене кальцыю і фосфару ў арганізме. Яшчэ халестэрын служыць будаўнічым матэрыялам для клетачных абалонак, робіць іх трывалымі і эластычнымі. Важны халестэрын і для ўтварэння сератаніну — рэчыва, якое ўдзельнічае ў перадачы нервовых імпульсаў. Калі сератаніну ўтвараецца мала, чалавеку пагражае дэпрэсія.

80 працэнтаў неабходнага нам халестэрыну выпрацоўваецца непасрэдна ў арганізме, у печані і тонкім кішэчніку. Астатняе мы атрымліваем з ежы. Самая багатая на халестэрын ежа — гэта субпрадукты (мазгі, печань, ныркі), тлустае мяса, сметанковае масла, жаўток яйка. Праўда, жаўток, паводле апошніх звестак, утрымлівае як "дрэнны", так і "добры" халестэрын.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе ўжываць здаровым людзям не больш за 0,3 г халестэрыну. Прыкладна такая колькасць утрымліваецца ў 1 л малаку 3-працэнтнай тлустасці, 300 г варанай курыцы, 200 г свініны, 150 г сыравэнджанай каўбасы, 50 г ялавічнай печані або ў 1,5 курынага яйка.

Дарэчы, у жыхароў Францыі, якія традыцыйна ўжываюць тлустую, багатую на халестэрын ежу, значна радзей, чым у іншых еўрапейцаў, назіраюцца сардэчна-сасудзістыя захворванні. Прычынай таму, як лічыцца, — умеранае ўжыванне чырвоных сухіх вінаў.

Узровень халестэрыну ў крыві залежыць не толькі ад яго колькасці ў ежы, але і ад колькасці і якасці тлушчаў. Так, монаненасычаныя тлушчы паніжаюць узровень "дрэннага" халестэрыну і павышаюць — "добрага". Такія тлушчы ёсць у авакада, міндалі, кеш'ю, фісташках, арэхавым і аліўкавым алеі, кунжуце. У кукурузным алеі, насенні гарбуза і сланечніку ўтрымліваюцца поліненасычаныя тлушчы, якія не забруджваюць артэрыі шкоднымі адкладаннямі. Тлустыя гатункі рыбы і морапрадукты, ільняны і соевы алей, грэцкія арэхі — крыніца поліненасычаных тлустых кіслот амега-3. Пры недахопе гэтых кіслот у харчаванні на сценках сасудаў хутчэй утвараюцца атэрасклератычныя бляшкі.

Для абмежавання насычаных тлушчаў варта значна зменшыць або наогул выключыць з рацыёну тлустае мяса і сыр, сметанковае масла, пальмавы і какосавы алей, вяршкі, смятану, марожанае і натуральнае малако.

Так званыя транстлушчы, якія выпрацоўваюцца з вадкага расліннага алею і ў выніку становяцца цвёрдымі маргарынамі павялічваюць узровень "дрэннага" халестэрыну. Такім чынам варта абмяжоўваць прадукты з іх утрыманнем — кандытарскія вырабы, выпечку, паўфабрыкаты.

Узровень халестэрыну павялічваецца з узростам. Аптымальны ўзровень для дарослага чалавека — 3,9-5,2 ммоль/л. Жаночыя палавыя гармоны перашкаджаюць адкладанню халестэрыну на сценках сасудаў, і таму жанчыны дзетароднага ўзросту абаронены ад атэрасклерозу прыродай, але падчас менапаўзы ўзровень халестэрыну, а з ім і рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў павышаецца. Такім чынам, майце на ўвазе:

1. Цалкам адмаўляцца ад тлушчаў нельга, бо гэта — крыніца энергіі, будаўнічы і абарончы матэрыял для арганізма.

2. Жывёльныя тлушчы трэба абмяжоўваць, аддаваць перавагу тлушчам натуральным — расліннаму алею.

Справа смаку

Ежа павінна быць смачнай і прыносіць задавальненне. Гатаваць трэба толькі ў добрым настроі, есці — з апетытам. Асобам жа, схільным да паўнаты, варта перад кожным прыёмам ежы выпіваць шклянку вады. Гэта знізіць рызыку пераядання.

Паводле слоў валеолага 23-й дзіцячай гарадской паліклінікі г. Мінска Алены ГАРНІЦКАЙ, каб не нашкодзіць арганізму, варта 2/4 страўніка запаўняць ежай, 1/4 — вадкасцю і 1/4 пакідаць пустой.

САЛОДКАЕ. Умацоўвае арганізм, загойвае раны, паляпшае колер твару, абвастрае ўспрыняцце, падаўжае жыццё, гоніць жоўць. Лішак салодкага прыводзіць да атлусцення, пагаршае абменныя працэсы. Да лекаў салодкага смаку можна аднесці салодку, бамбукавую манну, купену, спаржу, цукар, мёд, алей, мяса і інш.

Умацоўвае арганізм, загойвае раны, паляпшае колер твару, абвастрае ўспрыняцце, падаўжае жыццё, гоніць жоўць. Лішак салодкага прыводзіць да атлусцення, пагаршае абменныя працэсы. Да лекаў салодкага смаку можна аднесці салодку, бамбукавую манну, купену, спаржу, цукар, мёд, алей, мяса і інш.

КІСЛАЕ. Нараджае цеплыню, узбуджае апетыт, насычае, раздрабняе ежу, спрыяе ператраўліванню, абвастрае пачуццё дотыку. Лішак кіслага стымулюе ўтварэнне жоўці, крыві, спрыяе дробнаму сыпу, галавакружэнню, слабасці, смазе. Да лекаў кіслага смаку адносяцца абляпіха, айва, кізільнік і інш.

Нараджае цеплыню, узбуджае апетыт, насычае, раздрабняе ежу, спрыяе ператраўліванню, абвастрае пачуццё дотыку. Лішак кіслага стымулюе ўтварэнне жоўці, крыві, спрыяе дробнаму сыпу, галавакружэнню, слабасці, смазе. Да лекаў кіслага смаку адносяцца абляпіха, айва, кізільнік і інш.

САЛЁНАЕ. Выцягвае "тое, што зацвярдзела, закупорыла", у кампрэсах яно выклікае потааддзяленне і цеплыню. Лішак салёнага прыводзіць да аблысення, сівізны, маршчын, упадку сілаў, смагі, узмацняе жоўць і кроў. Да лекаў салёнага смаку адносяцца кухонная соль, нашатыр, карыца і інш.

Выцягвае "тое, што зацвярдзела, закупорыла", у кампрэсах яно выклікае потааддзяленне і цеплыню. Лішак салёнага прыводзіць да аблысення, сівізны, маршчын, упадку сілаў, смагі, узмацняе жоўць і кроў. Да лекаў салёнага смаку адносяцца кухонная соль, нашатыр, карыца і інш.

ГОРКАЕ. Лечыць страту апетыту, смагу, страту прытомнасці, ваніты, хваробы жоўці, атручэнні, касцявы мозг і страту голасу, сушыць тлушч. Лішак знясільвае арганізм. Да лекаў горкага смаку адносяцца мускус, барбарыс, жоўць, муміё, шалфей і інш.

Лечыць страту апетыту, смагу, страту прытомнасці, ваніты, хваробы жоўці, атручэнні, касцявы мозг і страту голасу, сушыць тлушч. Лішак знясільвае арганізм. Да лекаў горкага смаку адносяцца мускус, барбарыс, жоўць, муміё, шалфей і інш.

ПЯКУЧАЕ. Лечыць хваробы гартані, звужэнне горла, язвы, выклікае цеплыню, паляпшае страваванне і апетыт, сушыць тлушч і гной, раскрывае сасуды. Пры лішку пякучага змяншаюцца сілы і семя, з'яўляецца дрыжанне, страта прытомнасці, боль у паясніцы і спіне. Да лекаў пякучага смаку адносіцца перац чорны, імбір, часнок, цыбуля і інш.

Лечыць хваробы гартані, звужэнне горла, язвы, выклікае цеплыню, паляпшае страваванне і апетыт, сушыць тлушч і гной, раскрывае сасуды. Пры лішку пякучага змяншаюцца сілы і семя, з'яўляецца дрыжанне, страта прытомнасці, боль у паясніцы і спіне. Да лекаў пякучага смаку адносіцца перац чорны, імбір, часнок, цыбуля і інш.

ДАЎКАЕ. Сушыць кроў, жоўць, зажыўляе раны, паляпшае колер скуры. Пры яго лішку назапашваецца сліна, успушвае жывот, з'яўляюцца болі ў сэрцы. Да лекаў даўкага смаку адносяцца сандал, кара дуба і інш.

Сушыць кроў, жоўць, зажыўляе раны, паляпшае колер скуры. Пры яго лішку назапашваецца сліна, успушвае жывот, з'яўляюцца болі ў сэрцы. Да лекаў даўкага смаку адносяцца сандал, кара дуба і інш.

Салодкае, кіслае, салёнае і пякучае падаўляе хваробы сэрца, тоўстай кішкі. Горкае, салодкае і даўкае — хваробы лёгкіх, печані, жоўцевага пузыра. Пякучае, кіслае і салёнае — хваробы страўніка, селязёнкі і нырак.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Сезон травм на воде открыли раньше купального сезона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика