Сімптомы і праяўленні сібірскай язвы
Сібірская язва ў людзей праяўляецца ў выглядзе лакалізаванай (скурнай) і генералізаванай формаў. Пры скурнай форме звычайна паражаюцца адкрытыя ўчасткі цела, слізістыя абалонкі вачэй, ротавай поласці, носа. (Архіўны матэрыял. Дата публікацыі ў “РГ” – 16 лістапада 2001 года).
Пасля інкубацыйнага перыяду працягласцю ад некалькіх гадзін да 8 дзён у месцы ўкаранення ўзбуджальніка з’яўляецца шчыльная чырвоная пляма, якая свярбіць, на месцы яе ўтвараецца пухірок, напоўнены жоўтай ці цёмнай вадкасцю.
Пасля ўскрыцця пухірка ўтвараецца язва. На ацёчных баках язвы з’яўляюцца “даччыныя пухіркі”, якія, праходзячы тыя ж этапы развіцця, праз 5–6 дзён вядуць да фарміравання сібіраязвеннага карбункула. Характэрным сімптомам з’яўляецца абшырны бязбольны ацёк тканак, павелічэнне прылягаючых да карбункула і аддаленых лімфатычных вузлоў. З 2-га тыдня на месцы карбункула пачынае фарміравацца чорны струп. Захворванне суправаджаецца павышэннем тэмпературы цела да 39–41 градусаў на працягу 5–7 сутак, з’яўленнем сімптомаў агульнай інтаксікацыі.
Генералізаваная форма сібірскай язвы можа быць ускладненнем лакалізаванага (скурнага) працэсу, а пры паветрана-пылавым і харчовым шляхах заражэння ўзнікае першасна. Захворванне пачынаецца востра з прыкметамі агульнай інтаксікацыі (ліхаманка, галаўны боль, слабасць, шматразовая рвота), з паражэннем лімфатычнай сістэмы і ўнутраных органаў. Хвароба працякае вельмі цяжка, са 100% смяротнасцю. Пры своечасовым звароце па медыцынскую дапамогу лячэнне скурнай формы сібірскай язвы заканчваецца эфектыўна.
Наталля РЫБАКОВА.
Здарэнне на хутары