Спа‑гатэль збудуюць пад Мінскам
Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама Алена Брок, якая сёння прымае ўдзел у міжнародным семінары «Устойлівы сельскі турызм: вучымся — робім».
Унікальны для Беларусі гатэль будзе размешчаны на тэрыторыі коннаспартыўнага комплексу «Ураджайны», размешчанага ў вёсцы Сенніца Мінскага раёна. Усе неабходныя для пачатку будаўніцтва дакументы ўжо падпісаныя, і ў найбліжэйшы час падрадная арганізацыя павінна прыступіць да ўзвядзення аб’екта. Спа‑гатэль плануюць пабудаваць на працягу двух гадоў.
Фінансавацца праект будзе эстонскім інвестарамі. Гатэль будзе цікавы як беларусам, так і іншаземцам. «Цудоўная тэрыторыя, акружаная векавымі лясамі, конныя шпацыры і спа‑працэдуры стануць бяспройгрышным варыянтам для арганізацыі адпачынку», — мяркуе намеснік начальніка кіравання.
БЕЛТА